Рутвіца
(Пасля перасылкі з Lotus)
Ру́твіца[3] (Lotus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рутвіца багнавая (Lotus uliginosus) і рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)[4].
Рутвіца | |||||||||||||||||
![]() Lotus corniculatus — Рутвіца рагатая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lotus Rudd, 1968 | |||||||||||||||||
|
Шматгадовыя, зрэдку двух- і аднагадовыя травы або паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях, ярка жоўтыя. Плод — струк.
Растуць на лугах, схілах, у вільготных лясах, каля дарог. Меданосы. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і кармавых раслін. З кветак вырабляюць фарбавальнік для воўны[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 473. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- ↑ Лядвенец (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 473. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
СпасылкіПравіць
- Лядвенец (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рутвіца