Чальчак прутападобны

від раслін
(Пасля перасылкі з Lythrum virgatum)

Чальча́к прутападобны[3][4] (Lythrum virgatum) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).

Чальчак прутападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lythrum virgatum L., Sp. Pl. 447, 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27089
NCBI  907234
EOL  583149
GRIN  t:403433
IPNI  553831-1
TPL  kew-2354183

Апісанне правіць

 
Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см. Лісце да асновы паступова (клінападобна) звужанае, абсалютна голае, шызае, сядзячае, супраціўнае. Знешнія зубцы чашачкі (прыдаткі) амаль аднолькавай даўжыні з унутранымі або некалькі карацей. Пялёсткі ружова-пурпурныя[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[5][6]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і эўтроф[7].

Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк, азёр, ускраінах балот, паблізу вады — на ўсёй тэрыторыі звычайны; у Крыме, рассеяна у стэпавых раёнах, перадгор’ях і на паўднёвым беразе Крыма; меданосная расліна[4].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Удмурціі[7].

Выкарыстанне правіць

Рэдка выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  5. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)
  7. а б Дербенник лозный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

  • Швец І. У. Чальчак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 312.
  • Дербенник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 248. — 563 с. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Дербенник лозный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)