Maytenus magellanica
Maytenus magellanica — від роду Maytenus сямейства брызглінавыя (Celastraceae). Адзіны від роду, які расце ў халодным клімаце.
Maytenus magellanica | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Арэал правіць
Арэал уключае вобласць Магеланавага праліва — поўдзень Патагоніі і Вогненную Зямлю. У Чылі можа расці на поўначы аж да Вальдыўскіх лясоў і вострава Чылаэ, на поўдні сустракаецца на мысе Горн. Разам з відам Nothofagus antarctica гэта самае паўднёвае дрэва на Зямлі. У гарах можа расці на вышыні да 800 м над узроўнем мора, радзей — вышэй[3].
Апісанне віду правіць
Невысокае вечназялёнае дрэва вышынёй да 5 м. Лісце дробнае (да 5 см у даўжыню і да 3 см у шырыню), зубчастае, скурыстае, з хвосцікам 2-6 мм. Плод — каробачка са створкамі, якія змяшчаюць 1 або 2 насеніны. Кветкі дробныя, аднаполыя або двухполыя[4]. Расліны марозаўстойлівыя, але не выносяць спякоту і засуху.
Выкарыстанне правіць
У месцах вырастання выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна, жывая агароджа.
Від інтрадукаваны ў месцы з такім самым кліматам: у Шатландыю, на Фарэрскія астравы і ўзбярэжжа штата Вашынгтон[5][6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Hoffman , Adriana. 1982. Flora silvestre de Chile, Zona Araucana. Edición 4. Fundación Claudio Gay, Santiago. 258p.
- ↑ Enciclopedia de la Flora Chilena, 2008
- ↑ Højgaard, A., J. Jóhansen, and S. Ødum (eds) 1989. A century of tree planting in the Faroe Islands. Føroya Frodskaparfelag, Torshavn.
- ↑ Maytenus magellanica in Washington Park Arboretum . Seattle Government. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 27 чэрвеня 2009.