Megalopygidae — сямейства насякомых з атраду лускакрылых.

Megalopygidae

Megalopyge opercularis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Megalopygidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117626
NCBI  287131
EOL  858

Апісанне

правіць

У імага размах крылаў вар’іруецца ад 15 да 57 мм, пры гэтым самкі буйней самцоў. Вусені адрозніваюцца наяўнасцю сямі пар брушных ног (з II па VII і на X сегменце), а таксама наяўнасцю мноства валасінак, сярод якіх хаваюцца атрутныя шыпы, пакрытыя таксічнай атрутай, якая прадстаўляе асаблівую небяспеку для чалавека і здольна выклікаць анафілактычны шок. Афарбоўка шарсцінак вельмі разнастайная і вар’іруецца ад серабрыста-белага да ярка-аранжавага і чырвона-карычневага з узорам чорнага колеру.

Размнажэнне

правіць

У раёнах з больш халодным кліматам дарослыя асобіны з’яўляюцца на свет адзін раз у год, у гарачых рэгіёнах — два і больш разы. Пасля спарвання молі адкладаюць жаўтлявыя яйцы даўгаватай формы на дрэвах і кустах, іх памер вар’іруецца ад 0,6 да 1,2 мм. Лічынкі з’яўляюцца на свет праз тыдзень і вельмі хутка развіваюцца. Працягласць жыцця дарослага насякомага складае не больш за тыдзень.

Паўночная Амерыка, Паўднёвая Амерыка.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Niels P. Kristensen: Lepidoptera, moths and butterflies. In: Maximilian Fischer (Hrsg.): Handbook of Zoology. 1. Auflage. Band 4 — Arthropoda: Insecta, Teilband 35, de Gruyter, Berlin, New York 1998, ISBN 3-11-015704-7.