Мята

(Пасля перасылкі з Mentha)

Мята[3] (Mentha) — род кветкавых раслін сямейства губакветных.

Мята

Мята каласковая (Mentha spicata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mentha L. (1753)

Тыпавы від
Mentha spicata

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32264
NCBI  21819
EOL  38386
GRIN  g:7464
IPNI  30016176-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Арэал і экалогія правіць

Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лекавыя расліны. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: мята водная (Mentha aquatica), мята даўгалістая (Mentha longifolia), мята палявая (Mentha arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. Вырошчваюць пераважна мяту перцавую (Mentha piperita) — гібрыд мяты воднай і мяты каласковай (Mentha spicata).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, эфіраалейныя, харчовыя, меданосныя расліны. Трава мяты ўтрымлівае ментол, ужываецца як лекавы сродак. Мятны алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харчовай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць