Кацямятка

(Пасля перасылкі з Nepeta)

Кацямятка[3][4] (Népeta) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Кацямятка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nepeta L., Sp. Pl. 2: 570 (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32622
NCBI  39172
EOL  60516
GRIN  g:8172
IPNI  328179-2

Батанічнае апісанне правіць

Большасць відаў — травяністыя шматгадовыя расліны, некаторыя — аднагадовыя. Сцябло прамое. Лісце ад зялёнага да шаравата-зялёнага, супраціўнае, простае, суцэльнае, зубчастае па краі.

Кветкі ў мутоўчатых суквеццях; вяночкі звычайна не больш за 10 мм даўжыні, белыя або сінія, радзей ружовыя ці бэзавыя. Чашачка трубчастая або цыліндрычная. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне правіць

Большая частка відаў расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі — 1 дзікарослы від — кацямятка каціная або Каціная мята (Nepeta cataria).

Гаспадарчае значэнне правіць

Многія з відаў — эфіраалейныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кацямятка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 193.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць