Гняздоўка запоўненая

(Пасля перасылкі з Nidularia deformis)

Гняздо́ўка запоўненая[1] (Nidularia factra) — від базідыяльных грыбоў з роду Гняздоўка (Nidularia) сямейства Гняздоўкавыя (Nidulariaceae).

Гняздоўка запоўненая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nidularia factra (Roth) Fr., 1823

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  440095
MB  209182

Батанічнае апісанне правіць

Пладовае цела грыба сядзячае, 0,5—0,7 см у дыяметры, з шырокай асновай. Унутры яго круглаватыя цельцы (перыдыёлы), у якіх развіваюцца базідыі са спорамі. Абалонка (перыдый) таўстасценная, часам лямцавая, спачатку белаватая, потым карычневая. Перыдыёлы ў колькасці больш за 20, шарападобнай формы, да 2 мм у дыяметры, цёмна-каштанавага колеру і ляжаць свабодна ў густой слізістай масе. Споры гладкія, бясколерныя.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Грыб распаўсюджаны па ўсім Зямным шары. Сапратроф[1]. Растуць групамі ў лясах, парках, садах на адмерлай драўніне, зрэдку на глебе. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпенікастрычніку[1].

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць