Расліна вышынёй 40-150 см з ніткападобнымі каранямі і галінастым сцяблом. Сцёблы голыя, рабрыстыя ад аснавання полыя. Лісце двойчы і тройчы пёрыстанадрэзанае. Падводнае лісце рассечена на доўгія ніткападобныя долі. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў складаныя парасонікі. Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-верасні.
Расце па балотах, берагах рэк, азёр, сажалак, на гразкіх лугах.
Расліна змяшчае смалападобнае рэчыва энантатаксін (блізкі па дзеянні да цыкутаксіну цыкуты ядавітай (Cicuta virosa))[4]. У насенні ўтрымліваецца да 1,5-2,5 % эфірнага алею, у складзе якога маецца атрутны тэрпен феландрэн. У пладах знаходзіцца да 20 % тлустага алею і 4 % смалістых рэчываў.
Зноскі
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 975. Oenanthe aquatica (L.) Poir. — Омежник водный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 638. — ISBN 9-87317-128-9.
- Флора Сибири = Flora Sibiriae : в 14 т. / под ред. Л. И. Малышева. — Новосибирск : Наука; Сиб. издат. фирма РАН, 1996. — Т. 10 : Geraniaceae — Cornaceae / под ред. Г. А. Пешковой. — С. 162. — 254 с. — 1000 экз. — ISBN 5-02-031175-8.
- Амежнік вадзяны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)