Ophrys bombyliflora

від раслін

Ophrys bombyliflora — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).

Ophrys bombyliflora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophrys bombyliflora Link, 1799


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145934
EOL  1136539
IPNI  647801-1
TPL  kew-140895

Назва правіць

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: bombyli — «чмель», лац.: flora — «кветка» з-за знешняга выгляду губы.

Апісанне правіць

Гэта травяністая расліна вышынёй 5-20 см, з яйцападобна-ланцэтным лісцем, размешчанымі ў разетцы. Прыкветкі шырокія і ўвагнутыя. Суквецці групуюць 2-5 кветак з зялёнымі чашалісцікамі. Пялёсткі кароткія, трохкутныя, тупыя, апушаныя, зелянява-жоўтыя, карычневыя ля асновы. Губа 3-долькавая, карычневая з пухнатай вяршыняй, голая і свінцовая пры аснове. Цвіце з лютага па май.

Распаўсюджанне правіць

Расце на лугах і кустарніках да вышыні 1000 м. Мае перавагу да вапнавых глебаў. Распаўсюджваецца ў Міжземнамор’і (Партугалія, Гібралтар, Іспанія, Францыя, Італія і Мальта) і на Канарскіх астравах.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі правіць