Птушкамлечнік парасоністы
(Пасля перасылкі з Ornithogalum umbellatum)
Птушкамлечнік парасоністы, Вярбельнік[3] (Ornithogalum umbellatum) — расліна сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Птушкамлечнік парасоністы | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ornithogalum umbellatum | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьНевялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай. Мае 4-6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.
Жыццёвы цыкл
правіцьКвітнее ў маі. Пасля цвіцення ўтвараецца плод — каробачка. Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі.[4]
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьРаспаўсюджаная ў Еўразіі, на блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.
Практычнае выкарыстанне
правіцьКультывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаянна цяпло.[5] Часам дзічэе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ornithogalum umbellatum in Flora of North America @ efloras.org . Праверана 26 чэрвеня 2016.
- ↑ Paghat's Garden: Ornithogalum umbellatum . Праверана 15 чэрвеня 2016.
Літаратура
правіць- Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0. — C.82