Вышыня ў карку 70-80 см (28-32 цалі). Самкі істотна менш самцоў. Грацыёзныя бараны з адносна доўгімі, вузкімі нагамі. Агульная афарбоўка чырванавата-вохрыстая, з вузкімі, шаравата-белымі седлаватымі плямамі. Ніжняя частка цела, ніжнія часткі ног і пыса белыя. Грудзі цёмна-карычневыя. Ёсць вузкія карычневыя бакавыя палосы і карычневая размалёўка на франтальнай частцы пярэдніх ног. Узімку ўнізе шыі і на грудзі адрастае кароткае чорнае падвешванне. «Манішкі» белага колеру няма. Рогі супрацервікальныя, закручаныя назад па-над шыяй. У самак звычайна ёсць маленькія рогі, але часам яны бязрогія.
Жыве ў Арменіі, магчыма, таксама на крайнім паўднёвым захадзе Азербайджана, на ўсходзе Анатоліі (Турцыя), у паўночна-усходнім куце Ірака і на паўночным захадзе Ірана на ўсход да Тэбрыза і на поўдзень да цэнтральнай часткі гор Загрос.
Па-за Азіі армянскі муфлон інтрадукаваны ў паляўнічых гаспадарках ЗША.
Яшчэ пад канец пяцідзясятых гадоў бараны засялялі ўсе прыдатныя стацыі ў паўднёвых раёнах Арменіі, дзе сустракаліся статкі да 200 галоў. Да 1970 г. на тэрыторыі Арменіі і сумежнай тэрыторыі Нахічэванскай АР захаваліся не больш 400 галоў. Паводле дадзеных 1974 года на тэрыторыі Арменіі колькасць бараноў у перыяд летніх міграцый не перавышала сотні галоў, узімку ж застаецца толькі некалькі дзясяткаў аселых бараноў. Найболей шматлікі статак складаўся з 9 жывёл.
Улучае адменнікі armeniana (Усходняя Турцыя) і urmiana (востраў Кабудан, ці Гаён Дагх на возеры Урмія, ці Рэзае на паўночным усходзе Ірана).
Арменійскі муфлон на манетах і паштовых марках
правіць
-
Манета Арменіі 2008 года
-
Марка Арменіі 2012 года
- ↑ а б Красная книга СССР: Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды животных и растений. Том 1 / Главная ред. коллегия: А. М. Бородин, А. Г. Банников, В. Е. Соколов и др. — 2-е изд. — М.: Лесная промышленность, 1984. — С. 80. — 392 с.
- ↑ Габриэлян Э. Ц., Файвуш Г. М. Шикахохский заповедник // Заповедники СССР. Заповедники Кавказа / Под общ. ред. В. Е. Соколова, Е. Е. Сыроечевского. — М.: Мысль, 1990. — 365, [2] с.: ил, карт. — С. 356. ISBN 5-244-00432-8
- ↑ Ovis orientalis (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species. IUCN. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013.
- ↑ Красная книга Армении Архівавана 23 мая 2013.