Сумах

род раслін
(Пасля перасылкі з Rhus)

Сума́х, жаўтушнік[3][4] (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).

Сумах

Сумах звычайны (Rhus coriaria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhus L., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28772
NCBI  4012
EOL  37840
GRIN  g:10433
IPNI  77900-3
FW  54685

Батанічнае апісанне правіць

Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: сумах аленярогі, ці пушысты, ці воцатны (Rhus typhina), сумах духмяны (Rhus aromatica), сумах трохлопасцевы (Rhus trilobata).

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы[4]. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск[4].

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від[5]. Некаторыя з іх:

Некаторыя віды, у тым ліку сумах самаўкараняльны (Toxicodendron pubescens)[7] і Toxicodendron vernicifluum, якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду Toxicodendron, прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
  5. Rhus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (2 красавіка 2013). Праверана 6 верасня 2016.
  6. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Rhus L. (англ.) (Праверана 16 чэрвеня 2009)
  7. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus toxicodendron

Літаратура правіць

  • Гарановіч І. М. Сума́х, жаўтушнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 265—266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́мах; Су́маховые, анакардиевые // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 425. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Сумах: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Rhus (англ.) // The Plant List
  • Rhus у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)