Сумах аленярогі

від раслін
(Пасля перасылкі з Rhus typhina)

Сумах аленярогі, Сумах пушысты, Сумах воцатны, Воцатнае дрэва[3], Сумах кароткавалосы[4] (Rhus typhina) — расліна сямейства Сумахавыя , від роду Сумах (Rhus), якое расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, пераважна ў паўднёва-усходняй Канадзе і на паўночным усходзе ЗША.

Сумах аленярогі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhus typhina L., Cent. Pl. II. 14 (1756)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28777
NCBI  255348
EOL  485569
IPNI  70939-1
TPL  kew-2423458

Батанічнае апісанне правіць

Лістападнае дрэва вышынёй 3—10 м. Лісце непарнапёрыстае даўжынёй 25—55 см, з 9—31 лісцінкамі. Кожная лісцінка 6—11 см даўжынёй. Маладыя галіны і ліставыя хвасткі пакрываюць аксаміцістыя валасінкі. Кветкі чырвона-карычневага колеру, у густых конусападобных мяцёлках 10—20 см даўжынёй і 4—6 см у дыяметры. Плады — маленькія чырвоныя касцянкі сабраныя ў мяцёлкі. Лісце ўвосень набывае ярка-чырвоны колер.

Выкарыстанне правіць

Воцатнае дрэва культывуецца як дэкаратыўная расліна.

Воцатнае дрэва не з’яўляецца моцна небяспечным відам для чалавека, але сок пры прыёме ўнутр або пападанні на слізістыя абалонкі можа выклікаць атручванне, а пры кантакце са скурай выклікае лёгкае смыленне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus hirta

Літаратура правіць

Спасылкі правіць