SES-10
SES-10 — геастацыянарны спадарожнік сувязі, які належыць люксембургскаму спадарожнікаваму аператару, кампаніі SES. Спадарожнік прызначаны для прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг для Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі, Карыбскіх астравоў, іспанамоўных краін Паўднёвай Амерыкі і Бразіліі.
SES-10 | |
---|---|
Вытворца | Airbus Defence and Space |
Аператар | SES |
Задачы | спадарожнік сувязі |
Спадарожнік | Зямлі |
Запуск | 30 сакавіка 2017, 22:27 UTC |
Ракета-носьбіт | Falcon 9 FT |
Стартавая пляцоўка | LC-39A, КЦ Кенэдзі |
Працягласць палёту | 7 гадоў, 7 месяцаў, 21 дзень |
NSSDC ID | 2017-017A |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Платформа | Eurostar-E3000 |
Маса | 5281,7 кг (пры запуску) |
Магутнасць | 13 кВт |
Тэрмін актыўнага існавання | 15 гадоў |
Элементы арбіты | |
Тып арбіты | Геастацыянарная арбіта |
Пункт стаяння | 67° заходняй даўгаты |
Мэтавая апаратура | |
Транспондары | 55 × Ku-дыяпазону |
Плошча пакрыцця | Мексіка, Цэнтральная Амерыка, Лацінская Амерыка, Бразілія |
Сайт праекта |
Пабудаваны на базе касмічнай платформы Eurostar-E3000 кампаніяй Airbus Defence and Space, кантракт быў падпісаны ў лютым 2014 года[1]. Стартавая маса спадарожніка складае 5281,7 кг. Магутнасць — 13 кВт. Будзе выкарыстоўваць рухальную ўстаноўку на двухкампанентным хімічным паліве для дасягнення пункта стаяння на геастацыянарнай арбіце і электрычныя (плазменныя) рухавікі для ўтрымання пазіцыі і манеўравання. Чаканы тэрмін службы спадарожніка — 15 гадоў[2].
На спадарожнік усталяваны 55 транспондараў Ku-дыяпазону[3][4].
Спадарожнік будзе знаходзіцца на арбітальнай пазіцыі 67° заходняй даўгаты і мусіць замяніць спадарожнікі AMC-3 і AMC-4 , якія былі запушчаны ў 1997 і 1999 гадах адпаведна і набліжаюцца да завяршэння тэрміна сваёй эксплуатацыі[3][5].
30 жніўня 2016 года было абвешчана пра пагадненне паміж кампаніямі SES і SpaceX, па запуску спадарожніка SES-10 ракетай-носьбітам Falcon 9 з паўторным выкарыстаннем першай ступенні, якая вярнулася на плаваючую платформу «Of Course I Still Love You» у красавіку 2016 года, пасля запуску грузавога карабля Dragon у рамках місіі забеспячэння SpaceX CRS-8[6][5][7]. Запуск планаваўся на лістапад 2016 года, але быў адкладзены з-за аварыі Falcon 9 у верасні.
16 студзеня 2017 года спадарожнік быў дастаўлены з Тулузы (Францыя) на мыс Канаверал для падрыхтоўкі да запуску[4].
27 сакавіка быў выкананы перадстартавы выпрабавальны прапал першай ступені на стартавай пляцоўцы[8][9].
Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з першай ступенню, якая ўпершыню выкарыстоўваецца паўторна, адбыўся 30 сакавіка 2017 года ў 22:27 UTC са стартавага комплексу LC-39A, размешчанага на тэрыторыі Касмічным цэнтры імя Кенэдзі[10]. Першая ступень у другі раз паспяхова села на платформу «Of Course I Still Love You».
Фотагалерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Airbus Defence and Space signs a new satellite contract with SES (англ.)(недаступная спасылка). Airbus Defence and Space (20 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ SES 10 (англ.). Gunter's Space Page.
- ↑ а б SES-10 (англ.). SES.
- ↑ а б Airbus Defence and Space ships SES-10 telecom satellite to launch site (англ.)(недаступная спасылка). Airbus Defence and Space (16 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ а б SpaceX to launch SES-10 on previously flown Falcon 9 this year (англ.). Space News (30 жніўня 2016).
- ↑ SES agrees to launch satellite on ‘flight-proven’ Falcon 9 rocket (англ.). Spaceflight Now (30 жніўня 2016).
- ↑ SES stands by SpaceX after getting ‘good discount’ on reused rocket (англ.). Spaceflight Now (13 верасня 2016).
- ↑ “Flight-Proven” Falcon 9 fires up for Static Test ahead of Historic Re-Flight Mission (англ.)(недаступная спасылка). Spaceflight101 (27 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ Hotfire test completed ahead of milestone Falcon 9 launch Thursday (англ.). Spaceflight Now (27 сакавіка 2017).
- ↑ Launch Schedule (англ.). Spaceflight Now. Праверана 20 сакавіка 2017.
Спасылкі
правіць- SpaceX SES-10 Mission Overview Архівавана 30 сакавіка 2017. (англ.) — афіцыйны прэс-кіт місіі запуску.