Паўлінавочкі

(Пасля перасылкі з Saturniidae)

Паўлінавочкі, таксама Вочніцы, альбо Сатурніі[1] (Saturniidae) — сямейства матылёў.

Паўлінавочкі

Паўлінава вока малое (Saturnia pavonia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saturniidae Boisduval, 1837

Падсямействы
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117551
NCBI  7117
EOL  896
FW  245035

Апісанне

правіць

Буйныя або вельмі буйныя матылькі з вялікімі шырокімі крыламі. Размах крылаў большасці відаў сусветнай фаўны — 80-140 мм, асобных відаў да 28 см (самка паўлінавочка геркулес (Coscinocera hercules)). Тулава тоўстае, укрытае пушыстымі валаскамі. На кожным крыле пасярэдзіне па адной яркай вочкавай пляме — т. зв. «паўлінавыя вочкі» (адсюль назва). Вусікі ў самцоў грабеньчатыя (звязана з моцным развіццём нюху — выяўляюць знаходжанне самак за некалькі кіламетраў), у самак кароткапілаватыя. Хабаток недаразвіты (матылі не кормяцца, жывуць да 2 тыдняў). Вусені масіўныя, пераважна зялёныя, са шматлікімі вырастамі і бародаўкамі, акукліваюцца ў шаўкавістых коканах.

Змрочныя і начныя матылькі, самцы больш актыўныя, у некаторых відаў лётаюць днём. Самцы маюць выключны нюх, з дапамогай якога здольныя адшукваць самак па вылучаемым імі ферамонамі на адлегласці да 1 км і больш.

Класіфікацыя

правіць

У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы:

Распаўсюджанне

правіць

Больш за 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Усходняга паўшар'я. Жывуць на раслінах. На Беларусі сустракаюцца 2 віды: паўлінава вока малое начное (Saturnia pavonia), паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau).

Некаторых паўлінавочак разводзяць для атрымання шаўкавіны (айлантавы шаўкапрад (Samia cynthia), дубовы шаўкапрад (Antheraea pernyi) і інш.).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Напісанне Паўлінавочкі, Вочніцы, Сатурніі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.206

Літаратура

правіць
  • Максімава С. Паўлінавочкі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.