Айлантавы шаўкапрад

Айлантавы шаўкапрад (Samia cynthia) — від паўлінавочак з падсямейства Arsenurinae. Вусені выкарыстоўваюцца чалавекам для атрымання шоўку, але не з’яўляюцца прыручаным відам, як тутавы шаўкапрад (Bombyx mori).

Айлантавы шаўкапрад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Samia cynthia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936212
NCBI  7127

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Кітаі, Індыі, Малайзіі, Індакітаі, на востраве Ява, Японскіх астравах, на Філіпінскіх астравах і, як інтрадукаваны від, у Еўропе.

У Еўропу быў першапачаткова завезены для вытворчасці шоўку, які апынуўся занадта дарагім, але некалькі матылькоў паляцелі з няволі і ўтварылі папуляцыі ў асобных еўрапейскіх гарадах, такіх як Вена, Парыж, Страсбур, дзе дрэвы роду Ailanthus вырошчваліся як дэкаратыўныя расліны[1].

Апісанне правіць

Размах крылаў ад 90 да 140 мм. Крылы маюць аліўкава-карычневую афарбоўку, са светлымі паўмесяцавымі плямамі ў цэнтры і шырокай чатырохкаляровай паласой (чорнай, белай, ружовай і ружавата-белай). Верхні бок брушка жаўтлява-шэры.

Развіццё правіць

Самка адкладае яйцы купкамі (па 10-20 штук) на лісце кармавых раслін. Інкубацыя доўжыцца 7-10 дзён. Вусені ў пачатковай стадыі жывуць зграйкамі, маюць жоўты колер. Вусень даўжынёй 7-8 см. Затым вусені становяцца адзіночкамі і набываюць зялёны колер. Перад акукленнем пляце шэра-залацісты кокан, які пры размотванні дае 600 м ніткі, прыдатнай для вырабу тканіны. Зімуе кукалка[2].

Экалогія правіць

Кармавыя расліны вусеняў: Ailanthus (часцей Ailanthus glandulosa і Ailanthus altissima), бузіна (Sambucus), Арэх (Juglans), сліва (Prunus), біручына (Ligustrum), фарзіцыя (Forsythia), клешчавіна (Ricinus), Laburnum, рабіна (Sorbus), бэз (Syringa), магнолія (Magnolia) і лаўр (Laurus)[3].

Значэнне ў жыцці чалавека правіць

Матылёк разводзіцца ў паўпрыручаным стане ў Паўднёва-Усходняй Азіі для атрымання шоўку, аднак шырокага прамысловага значэння не мае[2]. Спроба яго гадоўлі ў Еўропе ў XIX стагоддзі не ўвянчалася поспехам[1].

Зноскі

  1. а б Гетгелюк П., Альбуи В. Насекомые / Перевод с франц. О. В. Ивановой. — М.: ООО "ТД «Издательство Мир книги», 2008. — 224 с.
  2. а б Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. в 30 томах. Т. 1. А — Ангоб. 608 стр. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969
  3. nic.funet.fi. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012.

Спасылкі правіць