Паўлінава вока рыжае начное

Паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau) — еўра-азіяцкі від паўлінавочак падсямейства Agliinae. На кожным крыле маецца вялікае фіялетавае вочка, у цэнтры якога размешчаны белы малюнак у выглядзе грэчаскай літары t — таў — адсюль навуковая назва віду.

Паўлінава вока рыжае начное

Паўлінава вока рыжае начное, Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aglia tau


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  469311

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла — 30-39 мм Размах крылаў самцоў 50-55 мм, а самак — 65-80 мм. Самкі буйней самцоў.

Асноўны фон крылаў — памяранцава-карычневы. Афарбоўка ярка-жоўтая у самак і больш цёмная, рыжаватая — у самцоў.

Пасярэдзіне кожнага крыла знаходзіцца буйная вочкавая пляма белага колеру, акружаная сіне-фіялетавым і чорным кольцамі. Гэтыя плямы на пярэдніх і задніх крылах прыкладна роўнага памеру, у адрозненне ад блізкага віду - Aglia japonica. Вусікі самцоў — грабеньчатыя.

Aglia tau
Aglia tau f. melaina

Распаўсюджанне правіць

Еўропа, Еўрапейская частка Расіі, Сібір, Прыамур’е, Усходняя Азія.[1] Паўночная мяжа арэала праходзіць па 62 градусе паўночнай шыраты. Від адсутнічае на Брытанскіх астравах. У Японіі, на поўдні Сахаліна і Паўднёвых Курылах насяляе блізкі від - Aglia japonica Leech, 1889, які адрозніваецца буйнымі вочкавымі плямамі на задніх крылах і прыметна больш дробнымі вочкавымі плямамі на пярэдніх[2].

Месцапражыванні правіць

Разрэджаныя змяшаныя і драбналістыя лясы, пойменныя дубровы, лісцяныя лясы параснікавага паходжання. Матылёк сустракаецца лакальна.

Час лёту правіць

Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Аднак, вельмі рэдка можна сустрэць свежых матылькоў таксама і ў жніўні.

Біялогія правіць

Самкі малаактыўныя, вялікую частку жыцця праводзяць седзячы на раслінах. Самцы актыўныя ў пошуках самак не толькі ў цёмны час сутак, але і днём, адшукваюць іх з дапамогай ферамонаў. Матылі маюць рудыментарны хабаток і не харчуюцца.

Размнажэнне правіць

Стадыя вусеня з мая да пачатку жніўня. Вусень першых узростаў з двума рожкамі на спіне. Пасля трэцяй лінькі яны знікаюць. Дарослы вусень зялёны, бакавая паласа і кольца за галавой жоўтыя, дыхальцы чырвоныя.

Маладыя вусені жывуць групамі, пазней вядуць адзіночны спосаб жыцця. Зімуе кукалка у бурым грушападобным кокане.

Кармавыя расліны правіць

Кармавыя расліны вусеня: дуб, цёрн, бяроза (Betula), вольха чорная (Alnus glutinosa), вольха шэрая (Alnus incana), бук, вярба казіная (Salix caprea), рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) і ліпа драбналістая (Tilia cordata), яблыня.

Падвіды і формы правіць

  • Падвід: Aglia tau amurensis Jordan, 1911
  • Падвід: Aglia tau homora Jordan, 1911
  • Падвід: Aglia tau tau (Linnaeus, 1758)
  • Форма: Aglia tau ab. ferenigra Th.
  • Форма: Aglia tau ab. melaina Gross

Заўвагі па ахове правіць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць