Брэднік
Лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба, сямейства вярбовых
Брэднік, Вярба казіная, Вербалоз[4][5][6], Вярба-брэднік[7], Івіна[8] (Salix caprea), лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Брэднік | ||||||||||||||||
![]() Брэднік. Агульны выгляд расліны. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Salix caprea L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Вышыня расліны да 5-10 м. Кара гладкая, зеленавата-шэрая. Лісце шчыльнае, авальнае, распускаецца пазней за кветкі. Каташкі («коцікі») буйныя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, плод — каробачка.
Арэал і экалогіяПравіць
Пашыраны па ўсёй Беларусі: у лясах, сярод хмызняку, на берагах рэк. Цвіце ў красавіку-маі.
ТаксанаміяПравіць
Від Брэднік ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Брэднік | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная і лекавая расліна. Добры дубільнік і фарбавальнік.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Salix caprea L. (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэднік