Spasenie
«Spasenie» – беларускі гурт хрысціянскага і поп-року з Брэста, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].
Spasenie | |
---|---|
![]() Ігар Муха, Дэйв Гір, Павел Шэльпук, Майк Чобі (злева направа) з гурта Spasenie ў 2011 годзе | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хрысціянскі рок, поп-рок |
Гады | 1989 – наш час |
Краіна |
![]() |
Горад | Брэст |
Іншыя назвы | Спасение |
Мова песень | руская, англійская |
Лэйблы | Music Center C, Новое Христианское Творчество |
Склад |
Ігар Муха Павел Шэльпук Пётр Семянюк Майк Чобі Дзмітрый Галадко |
spasenie.com |
Гісторыя Правіць
Гурт быў створаны ў жніўні 1989 года[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку горада Брэста) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку і раптам, па завяршэнні адной з песень, пачулі ззаду сябе апладысменты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба збірацца ў гурт[4].
У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпетаваць, ствараць першыя песні і ўжо праз некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якуціі[4].
У 2006 годзе гурт да свайго сямнаццацігоддзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].
Асаблівасцю калектыву з’яўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].
Гурт вельмі часта ездзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Германію, Канаду, Расію, ЗША, Велікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя регіёны[5][6][7].
Свае трыццацігоддзе гурт адсвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 года на плошчы Леніна ў Брэсце[8].
Назва гурта Правіць
Назва «Spasenie» (руск.: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурта ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якуціі, і сведчыць, што музыка для іх і ёсць выратаванне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызванне. І для чалавека ёсць сапраўднае выратаванне знайсці ўсё гэта», – дакладна распавядаў пра выбар назвы Вольге Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмен Ігар Муха ў 2005 годзе [9].
Моўнае пытанне Правіць
Першыя 15 год свайго існавання гурт быў выключна рускамоўным, але з выхадам альбома «Crossing the Jordan» англійскай мовы ў яго творчасці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытанне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Брэсце. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласціва змешванне моў. Вельмі шмат слоў з украінскай, польскай... Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні рускай. Таму мы раней спявалі не на роднай мове, а па-руску. Хоць я прызнаю бясспрэчную меладычнасць беларускай. Англійская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з рускай, то на апошняй спяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэнняў „бр“, „стр“ і г.д. Таму нам перайсці было зусім не складана»[9].
Сацыяльная актыўнасць Правіць
Гурт ладзіць для гуртоў фестываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 года), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Брэсце пад назвай «Город света» (з 2009 года)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].
У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падрыхтаваў і запусціў экскурсійны маршрут «Брэст – горад Бібліі»[12][13].
Дыскаграфія Правіць
Альбомы Правіць
- Хабаровский край (1992)
- Возвращение домой (мюзікл) (1992)
- Старые песни (1992)
- Мой Бог скала (1993)
- Только Ты (1995)
- Человек без зубила (1997)
- Бьют часы (1998)
- Exit (1999)
- Летит безжалостное время (2000)
- ... а Солнце за кормой (2001)
- Еврейский альбом (2001)
- Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003)
- Кардиограмма (2003)
- Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі і Бэкі Шарп) (2004)
- Acoustic (2007)
- Spasenie (2009)
- Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011)
- Вечные слова (2012)
Кампіляцыі Правіць
- 10 лет, The Best (1999)
Канцэртныя DVD Правіць
- 17 Live (2007)
Удзел у складанках Правіць
- Серебряный граммофон (2006) (АНТ), трэк «Плачет небо»[14].
- Первый интернационал (2006) (Vigma), трэк «The Word Was Spoken».
- Золотая 20: зима 2007 (2006) (West Records), трэк «Плачет небо»[14].
Кліпы Правіць
- Никто кроме Тебя
- Расстояние (2003)
- На метр от земли (2004)
- Плачет небо / The Word Was Spoken (2005)
- Осень
- Странные сны
Узнагароды і намінацыі Правіць
2006 год – прэмія Альфа-радыё «Залатое вуха»[15].
2009 год – намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песню «... а Солнце за кормой»[16].
2009 год – намінацыя «За ўклад у развіццё музыкі» на Штогадовай Прэміі Евангельскай Музычнай Асацыяцыі.
2010 год – фестываль «Радыё Брэст» «Знай Наших - 3»: лепшы гурт, лепшы франтмен (Ігар Муха).
2019 год – Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў[8].
Удзельнікі Правіць
|
Таццяна Шэльпук (вакал, клавішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандр Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Дзмітрый Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры і інш.[17]. |
Зноскі Правіць
- ↑ Христианин | Спасение (руск.)(недаступная спасылка). xristianin. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ ХРИСТИАНИН │ Спасение (руск.)(недаступная спасылка). www.xristianin.org. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ Агейчик, Светлана. Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads (руск.). Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ а б в г Перлин, Евгений (2006) [2006]. "Spasenie Нести Бога в музыке". Музыкальная газета [руская]. 49. Архівавана з арыгінала 2019-08-06.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу "Spasenie" (руск.). Интерфакс-Запад (10 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
- ↑ Брест : Концерт «Любимой женщине» камерного оркестра филармонии и группы «Спасение» (руск.). Виртуальный Брест (6 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
- ↑ Магдысюк, Сергей. Группе Спасение - 20 лет! (руск.). Виртуальный Брест (30 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017. Праверана 11 снежня 2019.
- ↑ а б Мощик, Сергей. Скрипка со столетней брестской историей. На концерте «Спасения» произошло чудо возвращения (руск.). Вечерний Брест (4 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
- ↑ а б Самусик, Ольга (2005). "Spasenie :: В Музыке" [руская] (23). Музыкальная газета. Архівавана з арыгінала 2019-08-06. Праверана 2019-08-06.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка); Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Мощик, Сергей. Лидер группы «Спасение» Игорь МУХА: «После “Песняров” у нас нет никого...» (руск.). Вечерний Брест (3 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ Зробок, Ольга. Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Полякова, Виктория (2019-10-25) [2019]. "Лидер группы «Спасение» Игорь Муха: «Мы выросли в раю»". Брестская газета (newspaper) [руская]. 43 (880): 8–9.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (link) - ↑ БГ (2020-01-17) [2020]. "В новый год с надеждами и «осторожным, тревожным оптимизмом»". Брестская газета (newspaper) [руская]. 3 (892): 8.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (link) - ↑ а б "Спасенне", хрысціянская музычная група (Брэст) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2019. Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Честнова, Катерина. Артистам добавили ушей (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Минск (27 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ Руткевич, Диана. Группа Spasenie номинирована на премию Just Pain Folks Music Awards (руск.). БелаПАН (19 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ Группа Спасение (SPASENIE band) Биография - Христианская Онлайн Энциклопедия | Портал Христианин Christian.by (руск.). encyclopedia.christian.by. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
Літаратура Правіць
- А.Р. «SPASENIE» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 292–293. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.