Чысцік германскі

(Пасля перасылкі з Stachys germanica)

Чысцік германскі[3] (Stáchys germanica) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Чысцік германскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stachys germanica L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32339
NCBI  876252
EOL  578464
GRIN  t:105079
IPNI  459557-1
TPL  kew-195092

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Еўропы, на Канарскіх астравах, Каўказе, у Марока і Турцыі[4].

Расце па ўзлесках, сярод рознатраўных лугоў, на пустазельных месцах і ля дарог.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Сцёблы прамыя, простыя ці ўверсе галінастыя, вышынёй 60-120 см, лямцава-белапоўсцевыя.

Прыкаранёвае і ніжняе лісце даўгавата-яйкападобнае, пры аснаванні сэрцападобнае, на хвосціках; верхняе — даўгаватае, сядзячае; усё гародкавае, зверху шаравата-зялёнае, знізу ячэістае, шэрае.

Суквецце з шматкветкавымі несапраўднымі калатоўкамі, унізе адлеглымі, уверсе збліжанымі ў густы колас; прыкветак лінейна-ланцэтны; кветкі амаль сядзячыя; чашачка трубкава-званочкавая, поўсцева-лямцавая, з трохкутна-ланцэтнымі зубцамі; вяночак светла-пурпурны.

Класіфікацыя правіць

Від Чысцік германскі ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).


  яшчэ около 20 семейств (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 35 родаў  
         
  парадак Ясноткакветкавыя     падсямейства Lamioideae     від Чысцік германскі
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Чысцік|    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ больш 300 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. По данным сайта GRIN (см. карточку растения).

Літаратура правіць