Сціснутабрух Фонскаломба

(Пасля перасылкі з Sympetrum fonscolombii)

Сціснутабрух Фонскаломба (Sympetrum fonscolombii) — насякомае з сямейства сапраўдных стракоз.

Сціснутабрух Фонскаломба
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sympetrum fonscolombii Selys, 1840


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  62016

Апісанне

правіць

Птэрастыгма на крылах гэтага віду маленькая, жоўтая з чорным краем, што адрознівае яго ад віду Sympetrum striolatum. Фонскаломбы часта сядзяць на чароце, выглядаючы здабычу. Імага маюць чырвоную (самцы) або жоўты (самкі) афарбоўку. Адразу пасля апошняй лінькі казуркі могуць быць зялёнымі з чорнымі палосамі на грудзях і брушку.

Гэты від з'яўляецца звычайным ў паўднёвай Еўропе, а з 1990 года яго знаходкі значна пачасціліся ў паўночна-заходняй Еўропе, уключаючы Брытанію і Ірландыю. У 2015 годзе адзначаны ў Беларусі[1].

Галерэя

правіць

Зноскі