Дуброўнік часночны

(Пасля перасылкі з Teucrium scordium)

Дуброўнік часночны[3][4] (Teucrium scordium) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Дуброўнік часночны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teucrium scordium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1132410
GRIN  t:430901
IPNI  460713-1
TPL  kew-203381

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна 25—50 см вышынёй. Сцябло прыўзнятае, валасістае. Лісце даўгавата-эліптычнае, у 2—3 разы даўжэй сваёй шырыні, з круглявым або невыразна сэрцападобным аснаваннем, востра-гародкава-зубчастае, каротка-волосістае, сядзячае. Сцябло і лісце часта маюць фіялетавае адценне[4]. Кветкі на кароткіх чаранках. Кольцы 2—4-кветкавыя. Вяночак ярка пурпурны. Плод — арэшак.

Расліна мае часночны пах[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы і Азіі[5][6]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў далінах рэк Прыпяць, Дняпро, Сож, радзей у далінах Нёмана і Заходняй Дзвіны[4]. Ва Украіне від расце на поймавых лугах, берагах рэк і балот — у лесастэпе, стэпе, зрэдку на Палессі, галоўным чынам на Левабярэжжы.

Цвіце ў ліпені—жніўні.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць