Пылюшнік ворлікалісты

від раслін
(Пасля перасылкі з Thalictrum aquilegiifolium)

Пылю́шнік ворлікалісты[3] (Thalictrum aquilegiifolium) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Пылюшнік ворлікалісты
Thalictrum aquilegifolium02.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum aquilegiifolium L., Sp. Pl. 1: 547 (1753)

Падвіды
  • Thalictrum aquilegiifolium f. cornuti (L.) B.Boivin
  • Thalictrum aquilegiifolium var. sibiricum Regel & Tiling
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  821191
NCBI  619227
EOL  591134
GRIN  t:36424
IPNI  714234-1
TPL  kew-2513374

НазвыПравіць

Пылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1[3] м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка. Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і Фінляндыі[4].

Гаспадарчае значэннеПравіць

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в Василисник водосборолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 315.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 614. Thalictrum aquilegiifolium L. — Василисник водосборный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 229. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Крупкина Л. И. Род 35. Василисник — Thalictrum L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — С. 186—195. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9 (руск.) 

СпасылкіПравіць