V з’езд КП(б)Б
Пяты з’езд КП(б)Б, [X канферэнцыя КП(б)Б]. Адбыўся 15 — 20 кастрычніка 1921 г. у Мінску. Прысутнічалі 133 дэлегаты з рашаючым і 69 з дарадчым голасам ад 3325 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
правіць- аб знешнім і ўнутраным становішчы рэспублікі (А. Р. Чарвякоў);
- справаздача Цэнтральнага Бюро КП(б)Б (В. Г. Кнорын);
- справаздача Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (А. Х. Гетнер);
- справаздача Кантрольнай камісіі КП(б)Б;
- справаздача павятовых камітэтаў партыі;
- справаздача эканамічнага становішча і нэп (А. І. Вайнштэйн);
- аграрнае пытанне (А. С. Славінскі);
- роля і задачы прафсаюзаў (Ш. Ш. Ходаш);
- асвета і задачы партыі (С. З. Кацэнбоген);
- агітацыйна-прапагандысцкая работа партыі (І. П. Ашаровіч);
- пытанні партыйнага будаўніцтва;
- выбары.
Праца з’езда
правіцьЗ’езд звярнуў галоўную ўвагу на эканамічнае становішча і пераход да новай эканамічнай палітыкі, ухваліў рашэнні X з’езда РКП(б). Нэп вызначаўся як «адзіна правільны шлях, які ў дадзеных умовах верна вырашае само пытанне існавання савецкай улады». Ухвалены мерапрыемствы Саўнаргаса БССР па перабудове і спрашчэнні сістэмы кіравання прамысловасцю, пераводу фабрык і заводаў на гаспадарчы разлік, здачы іх у арэнду. З’езд падтрымаў прапановы Эканамічнай нарады пры СНК БССР па наладжванні сувязі з суседнімі губернямі і арганізацыі Заходняй эканамічнай вобласці. Канстатавалася імкненне сялян да індывідуальнага землекарыстання, разам з тым адзначалася неабходнасць развіцця савецкіх гаспадарак і адначасова дапамогі аднаасобнікам. З’езд асабліва падкрэсліў арганізацыйную і выхаваўчую функцыю прафсаюзаў як «школы камунізму» праз удзел іх у кіраванні прадпрыемствамі і сацыяльную абарону працоўных, павышэнне прадукцыйнасці працы, удзел у рабоце кааперацыі і інш. Былі разгледжаны прынцыпы рэформы агульнаадукацыйнай школы, узята арыентацыя на правядзенне асветнай работы на нацыянальных мовах, што паклала пачатак палітыцы беларусізацыі, акрэслены задачы друку, формы работы партшкол, сутнасць і формы антырэлігійнай прапаганды.
Вынікі з’езда
правіцьЗ’езд абраў ЦБ КП(б)Б з 9 чалавек і 3 кандыдатаў у члены, Кантрольную і Рэвізійную камісіі КП(б)Б.
Літаратура
правіць- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. — Мн., 1983.
- Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2 (1921 — 1966). — Мн., 1967.