Valravn — дацкі музычны неафолк гурт. Названа по назве дацкай фальклорнай асобы — крумкача, які з’еў рэшты загінулага ў бітве караля, конунга ці правадыра і які, дзякуючы гэтаму, атрымаў звышнатуральныя магчымасці.

Valravn
Valravn выступае з канцэртам у 2009 годзе ў Польшчы. Злева направа: Сёрэн Хамерлун, Ана Катрын Эгільстрод, Крыстафер Юл, Марцін Сеэберг.
Асноўная інфармацыя
Жанры Фолктроніка, сярэднявечная музыка
Гады 20052013
Краіна  Данія
Горад Капенгаген
Адкуль Капенгаген
Мовы песень Фарэрская, дацкая, ісландская (усе мовы часта ў архаічных варыянтах)
Лэйблы Gateway Music, VME
Склад

Сёрэн Хамерлун, Ана Катрын Эгільстрод, Крыстафер Юл,

Марцін Сеэберг.
Звязаныя праекты Virelai, Asynje, Sorten Muld
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 2005 годзе на аснове гурта «Virelai», які выконваў аўтэнтычную сярэднявечную скандынаўскую музыку. Песні Valravn таксама маюць фальклорную базу і таксама часта з’яўляюцца абпрацоўкі дацкіх, фарэрскіх і ісландскіх балад, якія спяваюцца на архаічных варыянтах нацыянальных моў. Вакал салісткі гурта Аны Катрын Эгілстрод, якая паходзіць з Фарэрскіх астравоў, часта параўноўваецца з голасам Б’ёрк[1]. Акрамя скандынаўскіх краін, гурт гастраліраваў у Фінляндыі, Бельгіі, Нідэрландах, Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і Расіі — у тым ліку на міжнародным фестывале «Камwа» у Пермі (2010), дзе, па меркаванню прадзюсара Аляксандра Чэпарухіна, імі была атрымана роля галоўнага адкрыцця[2].

Гісторыя правіць

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе, удзельнікі пачыналі сваю творчасць як акустычны фолк-калектыў Virelai. Яны ўжывалі ў сваёй працы сярэднявечныя матывы. Пазней калектыў змяніў назву на Valravn, хоць калектыў Virelai застаўся як паралельны праект. Гучанне набыло новыя характарыстыкі і з’явіліся вакальныя партыі.

У 2007 годзе калектыў выдае аднайменны дэбютны студыйны альбом «Valravn», які атрымаў чатыры зоркі з шасці ў музычным часопісе Gaffa і чатыры зоркі з пяці на AllMusic.[3]

На Danish Music Awards People у 2008 годзе гурт быў намінаваны на «Дацкі артыст года», а іх альбом «Valravn» быў намінаваны на «Дацкі альбом года». Гурт таксама быў намінаваны на «Дацкі дэбют года» пасля выхаду свайго першага альбома.[4]

 
Valravn на Danish Music Awards Folk, 2008

Калектыў часта гастралюе, адным з найбуйнейшых канцэртаў калектыву быў фестываль German Rudolstadt Tanz & Folk Fest, дзе яны сабралі аўдыторыю ў 70000 гледачоў.

Другі альбом гурта пад назвай «Koder på snor», выдадзены ў 2009 годзе, атрымаў вышэйшыя адзнакі ад часопіса Gaffa (пяць з шасці).[5]

Сеэберг выйграў прэмію «Дацкі інструменталіст года» ў 2010 годзе за свой другі альбом за трэк «Koder på Snor».[6]

Трэці і апошні альбом гурта «Re-Cod3d» месціць рэміксы ўжо вядомых выдадзеных раней кампазіцый і кавер-рэміксы такіх выканаўцаў як Сёрэн Бендзіксен з Сортэн Муль і Кенет Багер. Як і папярэдні альбом, ён атрымаў пяць з шасці зорак у часопісе Gaffa.[7]

У гэтым жа годзе прагучала заява ад двух удзельнікаў (Сеэберга і Хамерлуна) аб выхадзе з гурта.

У 2012 годзе астатнія музыкі працягнулі працу над новым альбомам, якую так і не завяршылі. Дзве кампазіцыі з альбома ўсё ж сталі даступныя ў лічбавым варыянце — «Hànd I Hànd» і «Genuine».[8]

Улетку 2013 года калектыў адыграў апошні развітальны канцэрт і паведаміў у сетцы Facebook аб заканчэнні музычнай дзейнасці і распаду гурта.[9]

Состав правіць

  • Ана Катрын Эгілстрод (фар.: Anna Katrin Egilstrøð) — вакал
  • Сёрэн Хамерлун (дацк.: Søren Hammerlund) — колёсная лира, мандолина
  • Марцін Сеэберг (дацк.: Martin Seeberg) — альт, флейты
  • Хуан Піна (ісп.: Juan Pino) — перкусія
  • Крыстафер Юл (дацк.: Christopher Jull) — электроніка і гукарэжысура

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

  • Danser Duggen Af Jorden (2002, Virelai) — як «Virelai»
  • Havmandens Kys (2006, Virelai) — як «Virelai»
  • Fra Bølger Og Bjerge (2011, Virelai) — як «Virelai»
  • I Danser Vel (2014, Virelai) — як «Virelai»
  • Valravn (2007, Not On Label)
  • Krunk Krunk (2007, Not On Label)
  • Koder På Snor (2009, Westpark Music)
  • Re-cod3D (2011, Valravn) — толькі часткова remix and remake

Міньён правіць

  • Krunk (2005, Not On Label)

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Е. Оборина. Датчане на пермской сцене // «Пермский обозреватель», 30.07.2010.
  2. М. Орлова. В Пермь на пятый международный фестиваль «КАМВА» приехали основоположники этнофутуризма // «Российская газета — Пермский край», 29 июля 2010 г.
  3. "Euzen og Valravn: Train, Århus". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 2 снежня 2021.
  4. "Valravn: Valravn". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
  5. "Valravn: Koder på snor". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
  6. "DMA er klar med nomineringerne". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.
  7. "Valravn: Re-Cod3d". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016. Праверана 2 снежня 2021.
  8. "Valravn stopper". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.
  9. "Valravn stopper". gaffa.dk [дацкая]. Праверана 2018-03-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2021.

Спасылкі правіць