Шапачка смаржковая
Ша́пачка смаржковая[1] (Verpa bohemica) — від сумчатых грыбоў з роду Шапачка (Verpa) сямейства Смаржковыя (Morchellaceae).
Шапачка смаржковая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовае цела грыба дасягае вышыні 10 і болей сантыметраў. Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобнай формы, звіліста-складчатая або маршчакаватая, у верхавінцы прырослая да ножкі. Колер шапкі звонку жаўтавата-буры або вохрымта-карычніевы, знізу — белаваты. Краі шапкі свабодныя. Ножка да 14 см у даўжыню і да 2 см у дыяметры, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная каля асновы, пустая, белая, пакрытая дробнымі лускавінкамі. Мякаць тонкая, без асаблівага паху і смаку. Сумкі з двума спорамі. Споры падоўжана-эліптычнай формы, гладкія, жаўтаватыя або бясколерныя.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьГрыб распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Сапратроф. Расце паасобку і групамі ў на глебе ў светлых [лісцевых лясах, на ўзлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў красавіку—маі.
Выкарыстанне
правіцьМалавядомы ўмоўна-ядомы грыб нізкая якасці. Спажыванне свежага грыба магчыма толькі пасля папярэдняга адварвання са зліццём вады.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Сяржаніна Г. І. Шапачка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 368. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 42. — 192 с. — 60 000 экз.
- Энциклопедия грибника / Гладышев Н. Е. — М: СТОЛИЦА-ПРИНТ, 2004. (руск.)