Wikipedia App

афіцыйнае прыкладанне вікіпедыі

Wikipedia App — энцыклапедычны сэрвіс, распрацаваны фондам Вікімедыя, з'яўляецца афіцыйным дадаткам інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя для мабільных інтэрнэт-прылад.

Wikipedia App
Тып Энцыклапедыя
Распрацоўшчык Фонд Вікімедыя
Напісана на Objective-C, Swift, Java і Python
Аперацыйная сістэма iOS, Android, BlackBerry OS, Windows 8
Мовы інтэрфейсу англійская, некалькі моў[d], хіндзі, Орыя і бенгальская мова
Першы выпуск 2013
Апошняя версія 3.3.1 для iOS
Стан Актыўна развіваецца
Ліцэнзія Прапрыетарная
Сайт wikipedia.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па стане на канец 2013 года працуе пад аперацыйнымі сістэмамі: Android (распаўсюджваецца праз Google Play), BlackBerry (праз BlackBerry World), IOS (праз App Store) і Windows 8 (праз Windows Store). Таксама фонд Вікімедыя выпусціў афіцыйны дадатак Wikimedia Commons, для загрузкі графічных выяў на Вікісховішча[1]. Пры гэтым варта адзначыць, што апроч афіцыйных дадаткаў, незалежныя распрацоўшчыкі выпусцілі вялікую колькасць неафіцыйных дадаткаў для чытання Вікіпедыі, частка з іх загружае даныя непасрэдны з сайта Вікіпедыі, іншыя дадаткі выкарыстоўваюць API MediaWiki.

Зноскі

Спасылкі правіць