Карл Ё́зэф Вірт (ням.: Karl Josef Wirth, 6 верасня 1879, Фрайбург — 3 студзеня 1956, Фрайбург) — палітычны і грамадскі дзеяч Германіі, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі (1921—1922), а таксама міністр замежных спраў, міністр унутраных спраў (1930—1931). Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1955).

Карл Ёзэф Вірт
ням.: Karl Josef Wirth
Bundesarchiv Bild 146III-105, Joseph Wirth.jpg
Сцяг5-ы Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
10 мая 1921 — 14 лістапада 1922
Прэзідэнт Фрыдрых Эберт
Папярэднік Канстанцін Ферэнбах
Пераемнік Вільгельм Куно
Нараджэнне 6 верасня 1879(1879-09-06)[1][2][…]
Смерць 3 студзеня 1956(1956-01-03)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Commons-logo.svg Ёзэф Вірт на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт. Дэпутат Рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі (1918) міністр фінансаў у Бадэне, член Нацыянальнага сходу. Адзін з лідараў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — лістападзе 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора (1919), падпісаў 16.4.1922 расійска-германскі Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутраных спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканамічнага і ваеннай інтэграцыі ФРГ у Заходнюю Еўропу. Член Сусветнага Савета Міру з 1952 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Joseph Wirth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Joseph Wirth // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11741218X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11741218X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць