Ёнас Чарнюс (лат.: Jonas Černius; 18 студзеня 1898, Купішкіс — 3 ліпеня 1977, Лос-Анджэлес) — літоўскі генерал, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1939 годзе.

Ёнас Чарнюс
Нараджэнне 6 студзеня 1898(1898-01-06)[1]
Смерць 3 ліпеня 1977(1977-07-03)[1] (79 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна Order of the Three Stars, 2nd Class Commander Grand cross of the Order of Vytautas the Great камандор ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса Independence Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1919 годзе паступіў добраахвотнікам у новаўтвораную літоўскую армію. Пасля заканчэння ваеннай школы ў Каўнасе служыў у 3-м пяхотным палку, змагаўся з савецкімі і польскімі войскамі.

У 1920 годзе скончыў інжынерна-ваенныя курсы ў Каўнасе. У 19201925 гадах служыў у электратэхнічным батальёне, у 1926 годзе — у тэхнічным палку. У 1925 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Вышэйшых ваенных курсаў у Каўнасе, праз чатыры гады скончыў Вышэйшую ваенна-інжынерную школу ў Бруселі, а ў 1932 годзе — Французскую акадэмію Генеральнага штаба ў Парыжы.

З 1932 па 1934 год служыў у штабе ваенна-тэхнічных войскаў. У 1934 годзе ўзначаліў Аператыўнае ўпраўленне Генеральнага штаба ў Каўнасе. У 19351939 гадах — камандуючы Генеральным штабам Літвы. У 1937 годзе яму прысвоена званне брыгаднага генерала.

28 сакавіка 1939 года прэзідэнт Смятона прызначыў яго прэм’ер-міністрам Літоўскай Рэспублікі. Ён займаў гэтую пасаду да 21 лістапада таго ж года. Пасля вызвалення з пасады ўзначальваў Вільнюсскае аддзяленне 1-й пяхотнай дывізіі (да чэрвеня 1940 года). Чытаў лекцыі ў Ваеннай акадэміі ў Каўнасе і на курсах Генеральнага штаба. Супрацоўнічаў з ваеннай прэсай.

У Літоўскай ССР камандаваў 29-м тэрытарыяльным стралковым корпусам Чырвонай Арміі ў 19401941 гадах. Падчас Другой сусветнай вайны пражываў ў Купішкісе. У 1948 годзе эміграваў у ЗША.

Зноскі