Ёўня (гаспадарчая пабудова)
гаспадарчая пабудова
(Пасля перасылкі з Ёўня)
Ёўня (асець) — традыцыйная гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і лёну.
Звычайна квадратная зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. Мае печ (без коміна), прыстасаванні для прасушкі снапоў — жэрдкі, якія перамяшчаюцца па дзвюх бэльках, умацаваных на вышыні каля 1 м ад падлогі.
Ёўню часцей будавалі каля гумна або ўнутры яго (без страхі).
Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.
Літаратура
правіць- Ёўня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 408.