Іван Іванавіч Ладуцька
Іван Іванавіч Ладуцька (1916—2011) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Іван Іванавіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1916 |
Месца нараджэння | в. Стары Пруд, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці | 8 студзеня 2011 (94 гады) |
Месца смерці | Анапа, Расія |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1936—1972 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьІван Ладуцька нарадзіўся 28 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Стары Пруд (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і курсаў настаўнікаў знаходзіўся на гаспадарчай рабоце. У жніўні 1936 годзе Ладуцька быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча, у 1941 — Нявіннамыскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, добраахвотна вызваўся ваяваць у пяхоце. У баях быў паранены і двойчы кантужаны[1].
Да студзеня 1945 года гвардыі маёр Іван Ладуцька камандаваў батальёнам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. 14 студзеня 1945 года Ладуцька на чале дзвюх рот прарваў нямецкую абарону ў раене Пулаўскага плацдарма і прыняў актыўны ўдзел у вызваленні горада Зволень. 30 студзеня 1945 года батальён Ладуцькі першым у дывізіі выйшаў да Дзяржаўнай мяжы Польшчы і Германіі, а ў ноч з 8 на 9 лютага пераправіўся праз Одэр, пасля чаго пяць сутак утрымліваў пазіцыі, адбіўшы дзевяць нямецкіх контратак[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, гвардыі маёр Іван Ладуцька быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 5223[1].
Пасля заканчэння вайны Ладуцька працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, у 1958 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. У лютым 1972 года ў званні палкоўніка Ладуцька быў звольнены ў запас. Жыў спачатку ў Калузе, затым у Анапе. Памёр 8 студзеня 2011 года, пахаваны на Новых могілках Анапы[1].
Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Іван Іванавіч Ладуцька на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Штурм Берлина. — М.: Воениздат, 1948.