Іван Іосіфавіч Ганчарык

урач-тэрапеўт, вучоны

Іван Іосіфавіч Ганчарык (нар. 1933) — беларускі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978). Аўтар спосабу дыягностыкі халецыстыту. Заснавальнік Рэспубліканскага гастраэнтэралагічнага тэрапеўтычнага цэнтра (1979)[2][3].

Іван Іосіфавіч Ганчарык
Дата нараджэння 10 сакавіка 1933(1933-03-10) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, гастраэнтэролаг, рэўматолаг, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера рэўматалогія[d] і гастраэнтэралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў Баранавіцкую фельчарскую школу (1950); памочнік санітарнага ўрача, фельчар хуткай дапамогі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1950—1951). Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957); загадчык Бывалькоўскага сельскага ўрачэбнага участка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці (1957—1959); намеснік па лячэбнай рабоце галоўнага ўрача Лоеўскага раёна (1959)[3].

Аспірант кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1959—1961); асістэнт кафедры (1961—1974); прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук (1963). Дацэнт 1-й кафедры шпітальнай тэрапіі (1974—1976); прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук (1974); зацверджаны ў вучоным званні дацэнта (1976). Загадчык 1-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1976—1988), адначасова галоўны спецыяліст па гастраэнтэралогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (1976—1989); прысвоена вучонае званне прафесара (1978)[3].

Загадчык лабараторыі Беларускага НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (1988—1989); кіраўнік лабараторыі агульнай паталогіі НДІІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя БССР (1989—1895); галоўны спецыяліст па радыяцыйнай медыцыне Міністэрства аховы здароўя РБ (1991—1995); галоўны навуковы супрацоўнік інстытута, 1995—1996; прафесар кафедры герыятрыі і геранталогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1996—2003), прафесар кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб БДМУ (з 2003 па цяперашні час)[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых даследаванняў: дыягностыка захворванняў суставаў, паталогія органаў стрававання; хваробы ўнутраных органаў у асоб, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2].

На базе кафедры стварыў Рэспубліканскі гастраэнтэралагічны тэрапеўтычны цэнтр (1979_. Працаваў над праблемамі, звязанымі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС: «Аб радыеактыўным цэзіі» (1991), «Аб радыеактыўным стронцыі» (1991).[3].

Зноскі

Літаратура правіць