Іван Васільевіч Андрасюк

(Пасля перасылкі з Іван Андрасюк)

Іван Васільевіч Андрасюк (нар. 17 сакавіка 1958, в. Хадынічы, Кобрынскі раён) — беларускі мастак.

Іван Васільевіч Андрасюк
Дата нараджэння 17 сакавіка 1958(1958-03-17) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст
Месца працы
Жанр плакат, партрэт і пейзаж
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 сакавіка 1958 г. у в. Хадынічы. Скончыў у 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў В. Бароўкі[1]. Працаваў у Дзівінскай школе настаўнікам малявання і чарчэння, афармляў новую школу.

Удзельнік мастацкіх выставак і конкурсаў плаката з 1986 года[1].

З 1984 года працаваў мастаком па рэкламе фабрыкі «Гомельшпалеры»[1]. Пасля працаваў у рэкламнай сферы мастаком-плакатыстам, у вольны час маляваў партрэты і пейзажы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1], член Беларускага саюза дызайнераў з 1999 года.

Творчасць

правіць

Працуе ў галіне плаката і ў прамысловай графіцы. Асноўныя творы: плакаты «Хачу буслам звацца», «Людзі, што ж мы нарабілі?», «Замірнае суіснаванне», рэкламныя плакаты для лялечнага тэатра ў Гомелі[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Андрасюк Іван Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

правіць