Іван Арцёмавіч Серыкаў

беларускі балетмайстар, танцоўшчык, рэжысёр

Іван Арцёмавіч Се́рыкаў[1] (2 ліпеня 1919 — 20 лістапада 1997) — беларускі балетмайстар, танцоўшчык, рэжысёр, педагог[2]. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Іван Арцёмавіч Серыкаў
Дата нараджэння 2 ліпеня 1919(1919-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1997(1997-11-20) (78 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія балетмайстар, танцор, рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Наркі (зараз у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1938 года — саліст Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1939 года — артыст, з 1947 года — балетмайстар Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[2]. У 1944—1945 гадах прымаў удзел у баявых дзеяннях на 3-м Беларускім фронце[3]. З 1962 года мастацкі кіраўнік і балетмайстар Народнага ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Віцебску. У 1986—1997 гадах І. А. Серыкаў галоўны спецыяліст па харэаграфіі Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, мастацкі кіраўнік Віцебскага народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Вытокі». Адначасова ажыццяўляў харэаграфічныя пастаноўкі ў народных аматарскіх калектывах, Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Дзяржаўным акадэмічным народным хоры і інш.

Творчасць правіць

Творчаму почырку І. А. Серыкава ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэаграфічных малюнкаў, захаванне фальклорных вобразаў беларускіх народных танцаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нацыянальных нехарэаграфічных элементаў (народныя гульні, абрады)[1]. Аўтар і пастаноўшчык розных па тэматыцы і жанру харэаграфічных твораў. На аснове аўтэнтычных узораў паўночнай Беларусі зрабіў сцэнічныя варыянты традыцыйных танцаў «Лявоніха», «Бульба», «Малацілачка», «Лучыначкі»; кадрыляў «Гарадоцкая», «Пальмінская», «Зязюлька», «Крупчанская»; полек «Трасуха», «Вінтом», «Весялуха», «Полечка-Віцяблянка», «Каханачка», «Груздаўская полька». Аўтар арыгінальных вакальна-харэаграфічных кампазіцый, заснаваных на рэгіянальным матэрыяле: «Талака», «Родныя напевы», «Дзявочыя забавы», «Вакол гармоніка», «Гарадоцкі кірмаш», «Яблынька», «Закаханая» і інш.

Узнагароды правіць

Ушанаванне памяці правіць

З 2001 года на Віцебшчыне штогод праходзіць абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечаны І. А. Серыкаву[2].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б в Серыкаў Іван Арцёмавіч (1919—1997) Архівавана 13 чэрвеня 2023. // Магілёўская абласная бібліятэка
  3. а б в г Сериков Иван Артемьевич (руск.) (Праверана 13 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць