Іван Уладзіміравіч Літвіновіч

беларускі батутыст
(Пасля перасылкі з Іван Літвіновіч)

Іва́н Уладзі́міравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вілейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Еўропы (2020) і свету (2019, 2021), Алімпійскі чэмпіён 2020 года.

Іван Літвіновіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушка Vanya[2]
Спецыялізацыя скачкі на батуце
Нарадзіўся 26 чэрвеня 2001(2001-06-26)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 2017 — цяперашні час
Трэнер Вольга Анатольеўна Уласава
Рост 170 см
Вага 60 кг
Спартыўнае званне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачаў займацца скачкамі на батуце з васьмігадовага ўзросту, да гэтага займаўся акрабатыкай па прыкладзе маці Таццяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнер — Пётр Іванавіч Зайцаў[3].

Скончыў Вілейскую сярэднюю школу №1 і Вілейскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «аўтаслесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры[3].

Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Уласавай. Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2019).

Спартыўная кар’ера правіць

 
На паштовай марцы 2021 года

На чэмпіянаце свету 2017 года ў Сафіі здабыў срэбны медаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым.

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Баку ўзяў залаты медаль у юніёрскім разрадзе і залаты медаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018, дзе заняў чацвёртае месца[3].

У 2019 годзе выйграў срэбны медаль у індывідуальным заліку і залаты медаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце свету ў Токіа. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка свету 2020 ўзяў срэбны медаль, што дало яму алімпійскую ліцэнзію ў Токіа[4]. На чэмпіянаце Еўропы 2020 года ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты медаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[5].

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа ў індывідуальным заліку заваяваў залаты медаль[6], які стаў першым медалём Беларусі на гэтых спаборніцтвах.

Дасягненні правіць

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2022)[7], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[8]. У 2019 годзе стаў «Асобай года» паводле рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[9].

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года падпісаў адкрыты ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасля алімпійскай перамогі на пытанне аб палітычным крызісе ў Беларусі сказаў: «мяне гэта не датычыцца, мяне гэта не закранула», таксама пацвердзіў падпісанне пралукашэнкаўскага ліста і абгрунтаваў гэта тым, што «спорт па-за палітыкай, і я заўсёды гэтага прытрымліваўся»[10].

Зноскі правіць

  1. Ivan Litvinovich // Olympedia — 2006. Праверана 12 жніўня 2021.
  2. Olympedia — 2006.
  3. а б в Владимир Зданович.. «Люблю скорость с детства — это моя стихия». Наш Спорт, № 02, февраль 2020. Праверана 31 ліпеня 2021.
  4. Студент и два выпускника БГУФК завоевали медали на КМ в Баку Архівавана 31 ліпеня 2021.. // БГУФК, 2020. (бел.)
  5. Белорусские батутисты выиграли четыре награды на ЧЕ в Сочи. // БелТА, 1 мая 2021. (руск.)
  6. Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата Алімпіяды ў Токіа Архівавана 31 ліпеня 2021.. // БелТА, 31 ліпеня 2021. (бел.)
  7. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  8. Владимир Нестерович. В столице прошло чествование атлетов и тренеров. Иван Литвинович награждён Почётной грамотой Минспорта. // Шлях Перамогі, 9 января 2020. (руск.)
  9. У Беларусі — першы медаль на Алімпіядзе ў Токіа. Батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі заваяваў «золата» Архівавана 31 ліпеня 2021.
  10. «Я подписывал письмо, что спорт вне политики». Олимпийский чемпион из Белоруссии — о ситуации в стране (руск.). sport-express.ru (31 ліпеня 2021). Праверана 1-8-2021.

Спасылкі правіць