Іван Мікалаевіч Арнольд

Іван Мікалаевіч Арнольд (18681942) — рускі савецкі вучоны-іхтыёлаг, прафесар Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Першым у Расіі пачаў вывучаць Азёрны планктон, харчаванне, узрост і тэмпы росту рыб. Заснавальнік гібрыдызацыі і штучнага абнасеньвання рыб у айчынным рыбаводстве.

Іван Мікалаевіч Арнольд
Дата нараджэння 31 кастрычніка (12 лістапада) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1942(1942-06-02) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікалай Міхайлавіч Арнольд
Род дзейнасці іхтыолаг
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святога Станіслава

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 (31) кастрычніка 1868 года ў Магілёве, у сям’і сапраўднага стацкага саветніка Мікалая Міхайлавіча Арнольда і яго жонкі Вольгі Мікалаеўны, народжанай Сакалоўскай. Бацька яго быў у той час дырэктарам вучэльняў Магілёўскай губерні і Магілёўскай гімназіі.

Дзяцінства і малалецтва прайшло ў Магілёве, у вялікай (7 дзяцей) сям’і. Бацька быў строгі і ўважліва сачыў за выхаваннем і вучобай сваіх пяці сыноў, а вольны ад педагагічнай дзейнасці час ён прысвячаў даследаванням энтамафаўны губерні.

Іван Арнольд у 1880 годзе быў прыняты ў другі клас Магілёўскай гімназіі, якую скончыў у 1887 годзе. У гэты час сям’я пераехала ў Горкі Магілёўскай губерні, дзе Мікалай Міхайлавіч Арнольд займаў пасаду дырэктара земляробчага вучылішча. Іаўн Арнольд з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў ва ўніверсітэт і ў 1891 годзе скончыў з дыпломам 1-й ступені прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Студэнтам 3-га курса, ён напісаў сачыненне «Да сістэматыкі і анатоміі сямейства пчаліных», але па заканчэнні універсітэта ў 1891 годзе звязаў свае навуковыя інтарэсы з насельнікамі вадаёмаў. Пачынаў ён на Салавецкай біялагічнай станцыі пад кіраўніцтвам М. М. Кніповіча ён вывучаў фаўну Белага мора.

У 1893 годзе І. М. Арнольд паступіў на службу ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцей асістэнтам інспектара рыбалоўства. Неўзабаве ён быў прызначаны загадчыкам іхтыялагічнай лабараторыі Нікольскага рыбаводнага завода. Быў камандзіраваны ў Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Германію, Францыю для вывучэння практыкі рыбалоўства і рыбаводства. У 1900 годзе ён быў прызначаны малодшым, а неўзабаве і старшым спецыялістам па рыбаводстве Дэпартамента земляробства і членам Бюро вучонага камітэта. Вынікі праведзеных даследаванняў па харчаванні прэснаводных рыб былі даложаны ім у 1901 годзе на 5-м Міжнародным кангрэсе па заалогіі ў Берліне, куды ён быў камандзіраваны Дэпартаментам. І ў далейшым ён неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных кангрэсах: у Берне, Бергене, Астэндэ.

У 1902 годзе І. Н. Арнольд быў абраны сапраўдным членам Рускага энтамалагічнага таварыства, у 1904 годзе-сапраўдным членам Рускага геаграфічнага таварыства. У 1902 годзе Рускае таварыства акліматызацыі жывёл і раслін узнагародзіла яго вялікім сярэбраным медалём. Напісаў для Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона артыкул «Чума ракаў». Дзяржава адзначыла яго дзейнасць ордэнамі: Св. Станіслава 3-й ступені (1904), Св. Ганны 3-й ступені (1908), Св. Станіслава 2-й ступені (1914).

У 1910—1916 гг. ён засяродзіў сваю дзейнасць пераважна на пытаннях рыбаводства і рыбнай гаспадаркі. Кіраваў работамі па перабудове карпавых сажалак у Тульскай губерні, вывучаў рыбны промысел на Каспійскім і Балтыйскім морах, займаўся арганізацыяй штучнага развядзенне сцерлядзі, ствараў рыбаводныя гадавальнікі на Волзе і Каме, абследаваў вадаёмы Аланецкай і Віцебскай губерняў, Чудскае і Пскоўске возера.

З 1917 года працаваў у сельскагаспадарчым вучоным камітэце, які ў 1922 годзе быў ператвораны ў Дзяржаўны інстытут доследнай аграноміі, а пазней працаваў ва Усесаюзным інстытуце азёрнай і рачной рыбнай гаспадаркі. Найбольш важным вынікам яго работ у гэты час стала атрыманне гібрыдаў сажалкавага карпа галіцыйскай пароды і дзікага сазана, якія адрозніваюцца вялікай холадаўстойлівасцю, што дазволіла прасунуць культуру карпа на поўнач. За яе ў 1939 годзе І. М. Арнольду было прысвоена ганаровае званне ўдзельніка першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстазкі з занясеннем у Ганаровую кнігу. У гэтыя ж гады ён праводзіў работы па мінеральным безазоцістым угнаенні карпавых сажалак, выкарыстоўваючы ў якасці фасфатаў суперфасфат з хібінскіх апатытаў.

Адначасова з навуковай дзейнасцю Іван Мікалаевіч Арнольд займаўся актыўнай педагагічнай дзейнасцю. У 1906—1917 гадах ён выкладаў заалогію, батаніку, геаграфію, прыродазнаўства ў прыватных гімназіях, чытаў папулярныя лекцыі па гідрабіялогіі і рыбаводству ў сельскагаспадарчым музеі і на курсах удасканалення Дэпартамента земляробства. Таксама ён рэдагаваў часопіс «Веснік рыбапрамысловасці».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ён выкладаў прыродазнаўства і хімію ў шэрагу працоўных школ, з 1921 года (на працягу многіх гадоў) — рыбаводства ў Ленінградскім рыбапрамысловым тэхнікуме, а таксама на розных курсах па павышэнні кваліфікацыі Ленрыбаводтрэста і Галоўрыбы. У 1934 годзе стаў прафесарам Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта па кафедры рыбаводства, а праз год быў абраны таксама прафесарам Інстытута савецкага гандлю па кафедры таваразнаўства.

І. М. Арнольду належыць больш за 160 навукоых прац па гідрабіялогіі, іхтыялогіі, рыбаводству (пераважна па карпаводстве, прамысловай іхтыялогіі, гідрабіялогіі і тэхналогіі рыбных прадуктаў), а таксама шэраг папулярных твораў па рыбнай гаспадарцы. Ён упершыню (у 1906 году) ажыццявіў, на сярэдняй Волзе каля Сімбірска, штучнае апладненне і інкубацыю ікры Alosa kessleri. Вылучыў і распрацоўваў праблему прасоўвання на поўнач культурнага карпа.

Памёр ад голаду 2 чэрвеня 1942 года ў блакадным Ленінградзе, на тры месяцы перажыўшы жонку і свайго адзінага сына, гляцыёлага Уладзіміра Іванавіча Арнольда (1896—1942).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Іван Мікалаевіч Арнольд
  • На службе Айчыне: прафесар Іван Мікалаевіч Арнольд (біяграфічны нарыс) / / зборнік навуковых прац ГосНИОРХ. Пад рэд. Ю. А. Стралкова. Вып. 321. — 1997.