Суперфасфат

хімічнае злучэнне

Суперфасфа́т[1][2]сумесь Ca(H2PO4)2*H2O і CaSO4. Найбольш распаўсюджанае простае мінеральнае фосфарнае ўгнаенне.

Фосфар у суперфасфаце прысутнічае ў асноўным у выглядзе монакальцыйфасфату і свабоднай фосфарнай кіслаты. Угнаенне ўтрымоўвае гіпс і іншыя прымешкі (фасфаты жалеза і алюмінію, крэменязём, злучэнні фтору і інш.).

Вырабляецца суперфасфат просты грануляваны, падвойны, аманізаваны, борны, марганізаваны, малібдэнавы[1]. Атрымоўваюць просты суперфасфат з фасфарытаў, апрацоўваючы іх сернай кіслатой, па рэакцыі:

Са3 (РО4)2 + 2H2SO4 = Са(H2PO4)2 + 2CaSO4.

Выкарыстоўвацца суперфасфат на глебах усіх тыпаў у якасці перадпасмяўнога ўгнаення і падкормкі. Найбольш эфектыўны на шчолачных і нейтральных глебах. На кіслых глебах суперфасфат першапачаткова змешваецца з фасфарытнай мукой або перагноем, каб пазбегнуць пераўтварэнне фосфарнай кіслаты ў цяжкарастваральныя фасфаты жалеза і алюмінію[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць