Іван Міхайлавіч Лазоўскі
Іва́н Лазоўскі (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка»[1].
Вячаслаў Краскоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1927 |
Месца нараджэння | в. Загор’е, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям’і у в. Загор’е Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней — Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). У 1945 г. скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць беларусаў.
У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам савецкім агентам Алесем Бажко. Пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі»: у выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Іван Лазоўскі быў арыштаваны органамі МДБ у чэрвені 1947 і засуджаны ў Баранавічах 16-18 кастрычніка 1947 г. ваенным трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР да 10 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме, канцлагерах Комі АССР і Магаданскай вобласці.
3 кастрычніка 1956 г. справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Рэабілітаваны ў 1975 г.
Пасля вызвалення жыў і працаваў у Салігорску.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154837.html Біяграфія Івана Лазоўскага
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.