Іван Паўлавіч Тарасюк
Іван Паўлавіч Тарасю́к[2][3] (22 (9) чэрвеня 1902 — 23 верасня 1939) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйны псеўданім: Тарасевіч[3].
Іван Паўлавіч Тарасюк | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, партыйны дзеяч |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1939[1] (37 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ерэване. У час Першай сусветнай вайны бежанец у Ніжнім Ноўгарадзе[3]. У час грамадзянскай вайны ў складзе атрада Частак асобага прызначэння. З 1921 года І. Тарасюк у Заходняй Беларусі. У 1923 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ быў арыштаваны польскімі ўладамі. З-пад арышту ўцёк у СССР. Быў на партыйнай рабоце ў Чырвонай Арміі, працаваў у Чыце ў гарадскім камітэце ВКП(б), сакратаром партыйнай арганізацыі Чыцінскага паравозарамонтнага завода[3]. У 1928 годзе скончыў ваенна-палітычныя курсы[3], у 1931 годзе — Ленінградскі камуністычны ўніверсітэт.
З пачатку[2] 1932 года І. П. Тарасюк на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Займаў пасаду сакратара Віленскага акруговага камітэта КПЗБ. У 1932—1936 гадах быў зняволены ў турму. З 1936 года займаў пасаду Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. У верасні 1939 года стварыў і ўзначаліў лятучы атрад, які дзейнічаў у раёне Драгічына, Антопаля, Кобрына і дапамагаў Чырвонай Арміі ў час польскага паходу. Загінуў у баі ў Драгічыне.
Памяць
правіцьІмем І. П. Тарасюка названа адна з вуліц Драгічына[3].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 439. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ЭГБ 2001.
Літаратура
правіць- Ласковіч В. П. Тарасю́к Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ласковіч В. Тарасю́к Іван Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Іванова В. Асабістыя архівы Беларусі канца XVIII — пач. XXІ ст. / Вольга Іванова. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — С. 339. — 404 с. — ISBN 978-985-6992-59-2.