Антопаль (Драгічынскі раён)
Анто́паль[2] (трансліт.: Antopaĺ, руск.: Антополь) — гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, цэнтр Антопальскага сельсавет. Размешчаны на захадзе раёна, за 28 км на захад ад Драгічына, 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль на лініі Брэст—Лунінец, на аўтадарозе Кобрын—Драгічын. Насельніцтва 1 394 чал. (2017)[1].
Гарадскі пасёлак
Антопаль
| ||||||||||||||||||||||
НазваПравіць
На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[3].
ГісторыяПравіць
Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[4], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1731 Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[5]. У сярэдзіне XVIII ст. тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 у месце дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерні. На сярэдзіну XIX ст. у мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касцёл (збудаваны ў 1838) і царква.
У канцы XIX ст. у Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[6]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 306 двароў. У 1931 Антопаль зноў атрымаў статус горада, у гэты час тут дзейнічалі касцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Мікашэвічы.
- Даўнія графічныя выявы Антопаля
У 1939 Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1959 года у Драгічынскім раёне.
З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет. Цэнтр навастворанага сельсавета.
НасельніцтваПравіць

- XIX стагоддзе: 1830 — 518 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 402, мяшчан-хрысціян і сялян 106[7]; 1860 — 1563 чал.[8]; 1897 — 3867 чал.[9]
- XX стагоддзе: 1921 — 2206 чал., у тым ліку 1792 яўрэі; 1931 — 3 тыс. чал.[10]; 1940 — 3325 чал.; 1959 — 2260 чал.; 1969 — 5,9 тыс. чал.; 1989 — 2,7 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 — 2 тыс. чал.; 2009 — 1687[11] (перапіс); 2015 — 1458 чал.[12]; 2016 — 1 417 чал.[13]; 2017 — 1 394 чал.[1]
АдукацыяПравіць
У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
МедыцынаПравіць
Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.
КультураПравіць
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.
СлавутасціПравіць
- Васкрасенская царква (1854)
- Гандлёвыя рады (XIX ст.)
- Касцёл Святога Андрэя Баболі (1938)
- Будынак былога банка
- Могілкі яўрэйскія
- Парк пры сядзібе Бравернаў (1840-я)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
Страчаная спадчынаПравіць
- Сядзіба Бравернаў (XVIII ст.)
- Славутасці
Знакамітыя ўраджэнцыПравіць
- Стаўская Фаіна Ахрэмаўна (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933-1937), рэпрэсаваная.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 15.
- ↑ Антопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
- ↑ Антополь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Антополь // Антопаль (Драгічынскі раён) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 45.
- ↑ Антопаль //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 124.
- ↑ Антопіль // Енциклопедія українознавства(укр.) бел.. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович(руск.) бел.. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя(укр.) бел.»-«НТШ(руск.) бел.»; 1954—1989, 1993—2000.
- ↑ [1] // Белстат (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 45.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антопаль
- м. Антопаль на Radzima.org
- Фатаграфіі 1916 года на сайце «Шукаем Польшчу»