Іван Сяргеевіч Верас
Іван Верас (нар. 22 красавіка 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Іван Сяргеевіч Верас | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 красавіка 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль бабруйскай «Белшыны». На наступны год, калі бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу, стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2018 года падоўжыў кантракт[3], аднак правёў за «Белшыну» толькі два матчы, пасля чаго пакінуў клуб. У другой палове 2018 года выступаў за «Чысць», дзе быў адным з асноўных ігракоў, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У сакавіку 2019 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. З 15 галамі стаў трэцім бамбардзірам Першай лігі 2019. У студзені 2020 года перайшоў у «Смалявічы»[5], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[6].
У жніўні 2020 года далучыўся да «Крумкачоў»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную каманду[9].
У студзені 2022 года папоўніў склад клуба «Юнайтэд Віктары» з Мальдываў[10], падпісаўшы кантракт на 10 месяцаў[11]. Па выніках сезона 2022 з 13 галамі стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Мальдываў. Восенню 2022 года доўгі час не мог пакінуць Мальдывы, бо клуб не разлічыўся з футбалістам[12].
У лютым 2023 года перайшоў у клуб «Аіджал» з індыйскай I-лігі[13]. Пакінуў клуб у красавіку 2023 года, забіўшы за яго 4 галы ва ўсіх турнірах[14].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Белшына | 28 | 9 | |
2017 | Д2 | Белшына | 27 | 9 | |
2018 (1) | Д2 | Белшына | 2 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Чысць | 13 | 3 | |
2019 | Д2 | Граніт | 27 | 15 | |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 12 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Крумкачы | 11 | 3 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 25 | 2 | |
2022 | Д1 | Юнайтэд Віктары | 21 | 13 | |
2022/23 (2) | Д1 | Аіджал | 8 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.pressball.by/footballstat/ivan_veras/
- ↑ https://web.archive.org/web/20170606223258/http://www.fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/38765-veras-i-s
- ↑ Жевнеров и Тупчий подписали контракты с "Белшиной", Моталыго и Верас продлили соглашения
- ↑ Полузащитник Верас перешел в "Гранит"
- ↑ Музыченко и Верас подписали контракты со "Смолевичами"
- ↑ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»
- ↑ "Крумкачы" подписали Вераса
- ↑ НФК "Крумкачы" еще на год продлил контракт с нападающим Верасом
- ↑ "Крумкачы" расторгли контракт с Верасом
- ↑ Нападающий НФК "Крумкачы" уехал играть на Мальдивы
- ↑ Белорус Иван Верас решил играть в футбол на Мальдивах
- ↑ Футбол. Белорус Иван Верас на Мальдивах несколько месяцев не получает зарплату и не может улететь домой (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Иван Верас сменил Мальдивы на Индию (руск.). football.by (2 лютага 2023). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Иван Верас, в апреле покинувший "Аиджал", рассматривает варианты продолжения карьеры в Азии (руск.). football.by (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.