Іван Уладзіміравіч Літвіновіч
Іва́н Уладзі́міравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вілейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Еўропы (2020) і свету (2019, 2021), Алімпійскі чэмпіён 2020 года ад Беларусі і 2024 года як індывідуальны нейтральны спартсмен.
Іван Літвіновіч | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | Vanya[2] |
Спецыялізацыя | скачкі на батуце |
Нарадзіўся |
26 чэрвеня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 2017 — цяперашні час |
Трэнер | Вольга Анатольеўна Уласава |
Рост | 170 см |
Вага | 60 кг |
Спартыўнае званне |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьПачаў займацца скачкамі на батуце з васьмігадовага ўзросту, да гэтага займаўся акрабатыкай па прыкладзе маці Таццяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнер — Пётр Іванавіч Зайцаў[3].
Скончыў Вілейскую сярэднюю школу №1 і Вілейскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «аўтаслесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры[3].
Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Уласавай. Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2019).
Спартыўная кар’ера
правіцьНа чэмпіянаце свету 2017 года ў Сафіі здабыў срэбны медаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым.
На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Баку ўзяў залаты медаль у юніёрскім разрадзе і залаты медаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018, дзе заняў чацвёртае месца[3].
У 2019 годзе выйграў срэбны медаль у індывідуальным заліку і залаты медаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце свету ў Токіа. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка свету 2020 ўзяў срэбны медаль, што дало яму алімпійскую ліцэнзію ў Токіа[4]. На чэмпіянаце Еўропы 2020 года ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты медаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[5].
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа ў індывідуальным заліку заваяваў залаты медаль[6], які стаў першым медалём Беларусі на гэтых спаборніцтвах.
На XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2 жніўня 2024 года Іван Літвіновіч выступаў як індывідуальны нейтральны спартсмен, стаў першым у гісторыі скачкоў на батуце двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2024)[7] і III ступені (2022)[8], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[9]. У 2019 годзе стаў «Асобай года» паводле рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[10].
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года падпісаў адкрыты ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасля алімпійскай перамогі на пытанне аб палітычным крызісе ў Беларусі сказаў: «мяне гэта не датычыцца, мяне гэта не закранула», таксама пацвердзіў падпісанне пралукашэнкаўскага ліста і абгрунтаваў гэта тым, што «спорт па-за палітыкай, і я заўсёды гэтага прытрымліваўся»[11].
На Алімпійскіх гульнях 2024 года адмовіўся адказваць на пытанне аб папярэдняй падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі[12].
Зноскі
правіць- ↑ Ivan Litvinovich // Olympedia — 2006. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ а б в Владимир Зданович.. «Люблю скорость с детства — это моя стихия» . Наш Спорт, № 02, февраль 2020. Праверана 31 ліпеня 2021.
- ↑ Студент и два выпускника БГУФК завоевали медали на КМ в Баку Архівавана 31 ліпеня 2021.. // БГУФК, 2020. (бел.)
- ↑ Белорусские батутисты выиграли четыре награды на ЧЕ в Сочи. // БелТА, 1 мая 2021. (руск.)
- ↑ Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата Алімпіяды ў Токіа Архівавана 31 ліпеня 2021.. // БелТА, 31 ліпеня 2021. (бел.)
- ↑ Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод . blr.belta.by (9 верасня 2024). Праверана 10 верасня 2024.
- ↑ Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
- ↑ Владимир Нестерович. В столице прошло чествование атлетов и тренеров. Иван Литвинович награждён Почётной грамотой Минспорта. // Шлях Перамогі, 9 января 2020. (руск.)
- ↑ У Беларусі — першы медаль на Алімпіядзе ў Токіа. Батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі заваяваў «золата» Архівавана 31 ліпеня 2021.
- ↑ «Я подписывал письмо, что спорт вне политики». Олимпийский чемпион из Белоруссии — о ситуации в стране (руск.). sport-express.ru (31 ліпеня 2021). Праверана 1-8-2021.
- ↑ AIN at the Paris Olympics: Individual neutral athletes Ivan Litvinovich & Viyaleta Bardzilouskaya win medals (англ.) . BBC Sport (2 жніўня 2024). Праверана 4 жніўня 2024.
Спасылкі
правіцьІван Уладзіміравіч Літвіновіч на Вікісховішчы |
- Профіль на сайце Алімпійскіх гульняў 2020 Архівавана 31 ліпеня 2021. (англ.)
- Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам. // Звязда (бел.)