Іван Пятровіч Чыгрын

(Пасля перасылкі з Іван Чыгрын)

Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 21 жніўня 2006[1]) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

Іван Пятровіч Чыгрын
Дата нараджэння 10 красавіка 1931(1931-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2006(2006-08-21) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, перакладчык, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.

У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша»" (1989), «Рэальнае і магчымае: проза Якуба Коласа» (1991), выдаў кнігу пра Максіма Гарэцкага «Паміж былым і будучым» (1994). Суаўтар кніжак «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтар асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Выступаў у друку з вершамі. Аўтар зборнікаў «Капеж» (1992), «Трыба» (1998), «Бераг» (1998), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак» (2001), «Пялёсткі полымя» (2002), «Фантазіі старога дзеда» (2005).

Пераклаў паасобныя вершы Я. Лучыны, У. Сыракомлі, Ф. Цютчава. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

Зноскі

  1. Каляндар Слонімшчыны : Дні і гады, асобы і падзеі / Уладзімір Хільмановіч, Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 108 с. — ISBN 978-985-7207-12-1 — С. 68.

Літаратура правіць

  • Іван Пятровіч Чыгрын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Петрушкевіч, А. Літаратуразнаўчыя здабыткі Івана Пятровіча Чыгрына / А. Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka. — № 3. — 2011. — С. 143—148.

Спасылкі правіць