Ігар Анатолевіч Лісіца

беларускі футбаліст

Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Ігар Лісіца
Поўнае імя Ігар Анатолевіч Лісіца
Нарадзіўся 10 красавіка 1988(1988-04-10)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Ліда 0 (0)
2006—2008 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (0)
2009—2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 142 (14)
2014—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 33 (1)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (0)
2016 Беларусь Віцебск 15 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 28 (0)
2018—2019 Беларусь Ліда 50 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 красавіка 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец лідскага футбола, у 2006—2008 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага або флангавага паўабаронцы. У жніўні 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[2] і неўзабаве зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[4], дзе пазней замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года перайшоў у «Віцебск»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У складзе «Нафтана» стаў трывалым іграком асновы, выступаў у якасці флангавага абаронцы, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Са студзеня 2018 года на працягу двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клуб была накладзена забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, і ў сакавіку 2018 паўабаронца падпісаў пагадненне з «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку разарваў пагадненне з ЮАС і зноў стаў іграком «Ліды»[9].

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[12].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 Д2 Ліда   0 0
2006 дубль Нёман   24 0
2007 Д1 Нёман   6 0
2008 Д1 Нёман   5 0
2009 Д2 Белшына   26 5
2010 Д1 Белшына   23 4
2011 Д1 Белшына   30 1
2012 Д1 Белшына   22 0
2013 Д1 Белшына   24 1
2014 (1) Д1 Белшына   17 3
2014 (2) Д1 Нёман   13 1
2015 Д1 Нёман   20 0
2016 (1) Д1 Граніт   12 0
2016 (2) Д1 Віцебск   15 0
2017 Д1 Нафтан   28 0
2018 Д2 Ліда   25 5
2019 Д2 Ліда   25 2

Зноскі

Спасылкі правіць