Ігар Аляксандравіч Бокій

(Пасля перасылкі з Ігар Бокій)

Ігар Аляксандравіч Бокій (нар. 28 чэрвеня 1994, Бабруйск) — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Шасціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2011).

Ігар Бокій
Ihar Boki 2016 stamp of Belarus.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Бокій
Спецыялізацыя плаванне
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1994(1994-06-28) (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Наталля Юльеўна Пазднякова
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

ДасягненніПравіць

Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[1].

Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, выйграў шэсць медалёў: пяць залатых і адзін срэбраны.

Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска (2013)[2].

На летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра ў плаванні на дыстанцыі 100 м батэрфляем у катэгорыі S13 заваяваў першы залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях. У фінальным заплыве Бокій паказаў час 53,85 секунды і пераўзышоў уласны сусветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 года на першынстве планеты ў Глазга (54,44)[3].

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[4].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць