Ігар Іванавіч Бышнёў

(Пасля перасылкі з Ігар Бышнёў)

Ігар Іванавіч Бышнёў (нар. 7 студзеня 1964, в. Халамер’е, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999).

Ігар Іванавіч Бышнёў
Дата нараджэння 7 студзеня 1964(1964-01-07) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Бышнёў Мікіта Ігаравіч, Бышнёў Ілля Ігаравіч
Род дзейнасці арнітолаг, эколаг, кінарэжысёр, пісьменнік, фатограф
Навуковая сфера дакументальны фільм[1] і фатаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі».

Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.

Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.

У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва атрымаў прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні — прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні — прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сондрыа, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Бышнёў Ігар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Бышнёў Ігар Іванавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 710.