Ігар Васілевіч Таланкін

савецкі і расійскі кінарэжысёр

Ігар (Індустрый) Васілевіч Тала́нкін[2] (руск.: И́горь (Индустрий) Васи́льевич Тала́нкин; 3 кастрычніка 1927 — 24 ліпеня 2010) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст РСФСР (1974), Народны артыст СССР (1988).

Ігар Васілевіч Таланкін
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1927(1927-10-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 2010(2010-07-24)[1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, тэатральны педагог
Узнагароды
IMDb ID 0847803

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Багародск Маскоўскай губерні (сучасны Нагінск у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1950-годзе скончыў у Маскве Тэатральна-музычнае вучылішча імя А. Глазунова (майстэрня І. М. Туманава. У час вучобы Ігар Таланкін ў 1947—1950 гадах працаваў у тэатральнай студыі пры Палацы культуры ЗІЛа. У 1955 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. У 1955—1956 гадах рэжысёр Драматычнага тэатра Прыкарпацкай ваеннай акругі (цяпер Львоўскі драматычны тэатр імя Лесі Украінкі). У 1959 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў пры «Масфільме» (майстэрня Ю. Райзмана). У 1964—1989 гадах І. В. Таланкін кіраваў майстэрняй ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (з 1976 года прафесар). З 1971 года сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Старшыня праўлення студыі «Час» канцэрна «Масфільм» з 1994 года.

Памёр Ігар Васілевіч Таланкін 24 ліпеня 2010 года ў Маскве. Пахаваны на Данілаўскіх могілках.

Творчасць правіць

У кіно дэбютаваў лірыка-псіхолагічнай стужкай «Сярожа» (1960, разам з Г. М. Данелія; Гран-пры Міжнароднага кінафестываля ў горадзе Карлавы Вары, прыз Канскага кінафестываля). Паставіў фільмы «Уступ» (1963, прыз Міжнароднага кінафестываля ў Венецыі, прыз Канскага кінафестываля), «Дзённыя зоркі» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Выбар мэты» (1976), «Айцец Сергій» (1978), «Час адпачынку ад суботы да панядзелка» (1984), «Восень, Чартанава»(1988, разам з Д. І. Таланкіным), «Д’яблы» (1992, разам з Д. І. Таланкіным), «Нябачны вандроўнік» (1998, разам з Д. І. Таланкіным) і інш.

Сааўтар сцэнарыяў да фільмаў «Матчына поле» (1968), «На зыходзе ночы» (1987).

Зноскі правіць

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

  • Тала́кнін Ігар (Індустрый) Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Шилова И. М. Тала́нкин (Индустрий) Игорь Васильевич // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 416. — 637 с. — 100 000 экз.

Спасылкі правіць