Адкрыць галоўнае меню

Ігар Сяргеевіч Цітовіч (30 чэрвеня 1917, горад Горкі, Магілёўская вобласць12 чэрвеня 1985) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972).

Ігар Сяргеевіч Цітовіч
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1917(1917-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1985(1985-06-12) (67 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1971-1985 гг. дырэктар, намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР.

Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, Кр-214, БелАЗ-540, трактароў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Асноўныя публікацыіПравіць

  • Расчеты по предельным состояниям валов, шестерен и подшипников автомобиля. – Мн., 1960.
  • Безотказность и долговечность тракторов и сельскохозяйственных машин. – Мн., 1977 (у сааўт.).
  • Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. – Мн., 1977 (у сааўт.).
  • Трансмиссии автомобилей. – Мн., 1979 (у сааўт.).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 120.
  • Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мн., 1981. — Т. 5. — С. 639.
  • Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 115.