Ігнат Дамінік Лапацінскі

Ігнат Дамінік Францішак Лапацінскі (польск.: Ignacy Dominik Franciszek Łopaciński; 18 верасня 1822, в. Сар’я, Дрысенскі павет — 11 мая 1882) — памешчык, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Ігнат Дамінік Лапацінскі
Любіч
Любіч
маршалак шляхты Дрысенскага павета[d]
1855 — 1858
Нараджэнне 18 верасня 1822(1822-09-18)[1]
Смерць 11 мая 1882(1882-05-11) (59 гадоў)
Род Лапацінскія
Бацька Юзаф Мікалай Лапацінскі[d]
Маці Дарота Марыконі[d]
Жонка Марыя з Шумскіх[d]
Дзеці Станіслаў Лапацінскі
Член у
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Ігнат Лапацінскі, каля 1860 г.

Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Юзафа Мікалая Лапацінскага, маршалка дрысенскага. Валодаў маёнткам Кайраны і Бязданы ў Віленскай, Лявонпаль і Сар’я ў Віцебскай губерні[2].

Недалёка ад сямейных могілак, дзе была пахаваная яго жонка Марыя, няўцешны ўдавец вырашыў пабудаваць мураваны касцёл. Ужо 10 мая 1851 года, усяго праз некалькі тыдняў пасля пахавання жонкі, Лапацінскі склаў пісьмовы дагавор на стварэнне праекта храма і кіраўніцтва ўсімі будаўнічымі працамі з архітэктарам Густавам Вільгельмавічам Шахтам. Дагавор з архітэктарам, які быў прускім падданым, склалі на нямецкай мове. У 1851—1857 гадах быў узведзены касцёл у неагатычным стылі[3].

У 1855—1858 гг. маршалак дрысенскі.

У час паўстання 1863 года ўваходзіў у групоўку «белых» Якуба Гейштара, пазней — у Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, дзе ўзначаліў сектар прэсы і карэспандэнцыі. Аўтар большасці пракламацый і адозваў, выдадзеных аддзелам. Пасля паўстання жыў пад наглядам паліцыі ў Кайранах[2].

Сям’я

правіць

Ажаніўся 18 мая 1846 года з Марыяй з Шумскіх (1821—1851), дачкой Станіслава Шумскага і Марыі са Святаполк-Мірскіх. Дзеці:

  • Юзаф (нар. 1847, Кайраны). Памер праз тры гады ад дызентэрыі ў Сар’і.
  • Соф’я Дарота (нар. 1848), у шлюбе з Феліксам Жавускім.
  • Станіслаў Ян Ігнацы (11 сакавіка 1851—1933), юрыст, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. У шлюбе з Тэкляй з Борхаў.

Пасля нараджэння трэцяга дзіцяці Марыя цяжка захварэла і ў хуткім часе памерла 17 красавіка 1851 года. Як пісала сучасніца Ігнація Лапацінскага, адну толькі сваю Марыю ён «кахаў у жыцці і застаўся верным ёй пасля смерці». Марыю пахавалі на сямейных могілках у Сар’і[3].

Зноскі

  1. Ignacy Dominik Franciszek Łopaciński // MAK
  2. а б Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  3. а б Людмила Хмельницкая. КОСТЕЛ В САРЬЕ: О РОМАНТИЧЕСКОЙ ДУШЕ ПОМЕЩИКА, «РАЗГУЛЕ» ПРУССКОГО АРХИТЕКТОРА И МАСТЕРСТВЕ БЕЛОРУССКИХ КАМЕНЩИКОВ Архівавана 12 снежня 2021.

Літаратура

правіць