Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сар’я)

храм у аграгарадку Сар’я

Сар'янскі касцёл, або Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ці Царква Успення Прасвятой Божай Маці[1][2] — спачатку каталіцкі, потым праваслаўны храм у вёсцы Сар'я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік сакральнай архітэктуры рэспубліканскага ўзроўню.

Праваслаўны храм
Царква Успення Прасвятой Божай Маці
Сар'янскі храм
Сар'янскі храм
55°54′54,72″ пн. ш. 27°53′13,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўнік Ігнаці Лапацінскі
Архітэктар Густаў Шахт
Дата заснавання 1852
Будаўніцтва 18521857 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000253шыфр 212Г000253
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя, адзін з самых выразных неагатычных храмаў у Беларусі, пабудаваны з чырвонай цэглы. У народзе празваны каменны крышталь ці каменныя карункі[3]).

Гісторыя

правіць
 
Ігнаці Лапацінскі. Фота Я. Мячкоўскага  (польск.)
 
Касцёл. А. Карманскі, XIX стагоддзе

Узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар’янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла с жыцця[3].

Аўтар праекта — прускі архітэктар Густаў Шахт. Яму была пастаўлена няпростая задача. Ігнат, які сумаваў па маладой жонцы, хацеў бачыць храм увасабленнем яе прыгажосці і выразам усёй глыбіні яго пачуццяў[3]. У якасці архітэктурнага стылю была выбрана модная ў тыя часы неаготыкаВіктарыянскі стыль»). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.

У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным.

У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У канцы 1980-х гадоў храм часткова рэканструяваны, але адноўлены не да канца. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у царкве аднавіліся набажэнствы.

Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.

Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.

Стан на 2009: разбурана званіца, згубленыя фрагменты знешняга выгляду будынка ў яго верхняй частцы, пацьмянеў мур з характэрнай чырвонай цэглы. Праводзяцца рэстаўрацыйныя працы, тэрміны іх завяршэння невядомыя[3].

Стан на 2013: рэстаўрацыйныя работы завершаны, у храме ўсталяваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўронні  (руск.).

Архітэктура

правіць
 
Вежы храма
 
Інтэр'ер храма

У плане касцёл мае прамавугольную форму, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступеньчатая, трохчасткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровая вежачкі на пяцігранных рабрыстых контрфорсах.

Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском с скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб'ёму з апсідай вылучаюць двухчасткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі.

Унутры асноўнае памяшканне перакрыта крыжовымі скляпеннямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нярвюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з арачнай балюстрадай.

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь // склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-6828-35-8
  2. Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 328
  3. а б в г «100 дорог»: Каменный кристалл Архівавана 15 снежня 2009.

Літаратура

правіць
  • Хмяльніцкая Л. На Белай Русі, у Сар’і. — СПб—Мн.: «ВИРД», 2001.
  • Алісейчык У. В. Сар’янскі касцёл, Сар’еўскі касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Cap’еўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Сар’еўскі касцёл // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 646. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць